п’я́нства, ‑а, н.
Пастаяннае і празмернае ўжыванне спіртных напіткаў. На твары яго адбіваліся адзнакі хваравітасці і сляды калісь вясёлага жыцця і п’янства, у якім пісар не меў сабе роўных у воласці. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цвяро́засць, ‑і, ж.
1. Устрыманне ад ужывання спіртных напіткаў.
2. Уласцівасць і стан цвярозага (у 2 знач.). У характары Апейкі былі дзве рысы — вельмі розныя, несуладныя: нейкая вялікая чуласць, схільнасць да элегічных адчуванняў і нязменная цвярозасць, практычнасць. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
п’я́ніца, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Той, хто многа п’е спіртных напіткаў; алкаголік. Зынга — п’яніца і гуляка, у піўной ён бывае часцей, чым на працы. Кудраўцаў.
•••
Горкі п’яніца — безнадзейна, прапашчы алкаголік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шынка́р, ‑а, м.
Уст.
1. Уладальнік шынка або прадавец спіртных напіткаў у ім. Не было патрэбы адбудоўваць карчму і не было каму заступіць месца старога шынкара: сыноў Абрам не меў, а дочкі павыходзілі замуж. Колас.
2. Асоба, якая займаецца шынкарствам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прапі́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прапіць.
2. у знач. прым. Характэрны для таго, хто п’е многа спіртных напіткаў. Недзе на сяле чулася п’яная песня — асіплыя, прапітыя галасы то крычалі на ўсё горла, не слухаючы адзін аднаго, то зусім заціхалі. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ча́шнік, ‑а, м.
1. У старажытнасці — прыдворны, які ведаў, распараджаўся віннымі скляпамі і падносіў віно і іншыя напіткі да царскага стала. А чашнік чары налівае ўсёй дружыне навакол. Машара.
2. Манах, які ведаў манастырскімі віннымі скляпамі і раздачай напіткаў у час трапезы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
буфе́т, ‑а. М ‑феце, м.
1. Шафа для пасуды, сталовай бялізны, закусак, напіткаў. Маці ў фартуху, у касынцы з такой жа вясёленькай крамніны насіла з кухні ў сталовую і ставіла ў буфет варанае і смажанае. Карпаў. Рэчаў у нас было мала: шафа, буфет, стол, два ложкі. Жычка.
2. Стол або стойка для продажу закусак і напіткаў у сталовых, рэстаранах і пад. Ля самага парога абступілі буфет мужчыны, чакалі свежага піва: бочку толькі што адкрылі — буфетчыца завіхалася ля помпы. М. Стральцоў.
3. Разм. Пакой, дзе прадаюцца напіткі і закускі; закусачная. На Валадарскага [Шэмет] зазірнуў у буфет, захацелася ад смагі халоднага піва. Лобан.
[Фр. buffet.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ча́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.
1. Невялікая шкляначка, часта на ножцы, прызначаная для піцця спіртных напіткаў.
2. Спіртное; выпіўка (разм.).
Ён ніколі не адказваўся ад чаркі.
|| памянш. ча́рачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым. ча́рачны, -ая, -ае (да 1 знач.).
◊
Глядзець у чарку (разм., іран.) — любіць выпіць.
Заглядаць у чарку (разм., іран.) — выпіваць.
Пад чаркай (разм.) — п’янаваты.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́піўка, ‑і, ДМ ‑ўцы; Р мн. ‑півак; ж.
1. Выпіванне спіртных напіткаў. Абед з выпіўкай. □ Заглянула [Тамара] па дарозе.. у сельмаг і застала там свайго мужа Кірыла за выпіўкай. Дуброўскі.
2. Бяседа, пачастунак з віном, гарэлкай.
3. Тое, што прызначана для выпівання; віно, гарэлка. Сталы трашчалі ад выпіўкі і закускі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перага́р, ‑у, м.
1. Тое, што перагарэла. Усё нясуць, усё цягнуць той перагар і сыплюць ля сваіх хат і агародаў, каб менш было гразі. Ус.
2. Пах чаго‑н. перагарэлага. У паветры пахла перагарам бензіну і саляркі. Гроднеў. // Непрыемны пах з рота ад вялікай колькасці выпітых спіртных напіткаў. Ад Вадзіла патыхае перагарам гарэлкі і тытунём. Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)