накрамзо́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

Разм. Няўмела, неакуратна напісаць; накрэмзаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надра́паць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. чаго. Нарабіць драпін на чым-н.

Н. на стале.

2. што. Неразборліва напісаць (разм.).

Н. ліст.

|| незак. надра́пваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбо́рлівы, -ая, -ае.

1. Строгі ў выбары, патрабавальны.

Р. тэлеглядач.

2. Які лёгка разабраць, успрыняць на слых і пад.; выразны.

Р. почырк.

Напісаць разборліва (прысл.).

|| наз. разбо́рлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адрэцэнзава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., што.

Напісаць рэцэнзію на што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́парт, -а, М -рце, м.

1. Пісьмовы службовы даклад, данясенне аб чым-н. вышэйшай інстанцыі, начальству.

Напісаць р. начальніку.

2. Урачыстае паведамленне аб выкананні ўзятых на сябе абавязацельстваў.

Святочны р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакая́нны, -ая, -ае (кніжн.).

Які ўтрымлівае ў сабе пакаянне; вінаваты.

П. выгляд.

Пакаяннае пісьмо.

Напісаць пакаянную (наз.).

Пакаяннай галавы меч не сячэ (прыказка) — таму, хто прызнаў сваю віну, трэба дараваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надра́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. чаго. Нарабіць драпін на чым‑н. Надрапаць на стале. Надрапаць палос на шыбе.

2. што. Разм. Неразборліва напісаць. Надрапаць ліст. Надрапаць заяву. // Напісаць што‑н. (звычайна хутка, паспешліва).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўсло́ва, -а, н.

Палавіна слова.

Напісаць п.

З паўслова разумець (з першых слоў, з намёку; разм.). На п. выклікаць каго-н. (для кароткай размовы; разм.). На паўслове спыніцца (рэзка спыніць пачатую гаворку).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́писать сов.

1. вы́пісаць, мног. павыпі́сваць;

2. (красками) намалява́ць, вы́малеваць, напіса́ць, вы́пісаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прарэцэнзава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., што.

Напісаць, даць рэцэнзію на што‑н. Прарэцэнзаваць кнігу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)