Пя́ліць звычайна ў вылазах: пя́ліць во́чы (зе́нкі) (Юрч. Фраз. 2), пя́ліць пя́ля ’вытарашчваць вочы’ (ТС), параўн. укр. дыял. пʼяли́ти ’нацягваць, расцягваць’, рус. пя́лить ’раздзіраць, разрываць; выстаўляць’, пялить глаза (бельмы, рот, рожу і пад.) ’напружваць; напружана глядзець, крычаць, дэманстраваць’, польск. дыял. piądlić ’распінаць скуру для прасушкі; прымушаць, прыціскаць’, чэш. дыял. padliť sa ’напружвацца, успінацца, выпінацца’, славац. piadliť sa ’лезці, узмоцнена імкнуцца’, славен. pẹ́litiнапінаць, расцягваць (пра адзенне)’, харв. péliti ’навязваць, рэкамендаваць’. Прасл. *pędlitiнапінаць, напружваць’ < *pędło ’прылада для расцягвання скуры’ (гл. пя́ла), утворана ад *pęti ’цягнуць, напінаць’, гл. пяць (Бязлай, 3, 23; Махэк, 426; Шустар-Шэўц, 2, 1076: далучае сюды і ‑pjel, што выступае ў в.-луж., н.-луж. srokopjel ’птушка Lanius collurio’, што сумнеўна).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

надува́ть несов.

1. надзіма́ць; (паруса и т. п. — ещё) напіна́ць;

2. (обманывать) прост. ашу́кваць, абду́рваць; (мошенничать) махлява́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жы́ла, ‑ы, ж.

1. Разм. Крывяносны сасуд.

2. Разм. Тое, што і сухажылле. Стаяў Патапавіч на адным сваім пункце і цяпер стаіць: не хапайся адразу за многае, а то жылы трэснуць. Кулакоўскі.

3. Трэшчына ў зямной кары, запоўненая горнай пародай, а таксама сама горная парода ў такой трэшчыне. Залатаносная жыла.

4. Разм. Багністае месца з падземнай крыніцай. — Тут.. [фашысты] хутка не пройдуць Вунь каля таго куста такая жыла, што засмокча іх з галавой. Шамякін.

5. Асобны провад кабелю. Правады — сотні жыл — Неслі сілу ў сёлы. Бялевіч.

•••

Выцягнуць (усе) жылы гл. выцягнуць.

Залатая жыла — пра вельмі багатую крыніцу даходу.

Ірваць жылы гл. ірваць.

Кроў ледзянее (стыне) (у жылах) гл. кроў.

Напінаць жылы гл. напінаць.

На ўсе жылы; з усіх жыл — на поўную сілу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пясту́к ’вялікі палец’ (Стан.), параўн. укр. пʼясту́к ’кулак’. Хутчэй за ўсё, да пяць ’расцягваць, напінаць’ (гл.) у сувязі з вымярэннем, пры якім выцягнуты вялікі палец утварае пядзю (гл. пядзя); параўн. ЕСУМ, 4, 651.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рахапе́цце (ръхапе́цьця) ’дробныя рэчы, манаткі’ (дзісн., Нар. сл.). Складанае слова, дзе першая частка рах(а) — хутчэй за ўсё звязана з раха (гл.) ці рахацца (гл.), а другая з пяцьнапінаць’ (гл.). Параўн. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напіна́цца несов.

1. напряга́ться, нату́живаться;

2. (о канате и т.п.) натя́гиваться;

1, 2 см. напя́цца;

3. страд. напряга́ться; натя́гиваться; напя́ливаться; см. напіна́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пя́льцы ’прыстасаванне для вышывання’ (ТСБМ, ТС), ’чарырохгранны брусок для падвешвання зарэзанай жывёлы’ (пін., Шатал.). Памянш. да пя́ла ’распорка, рамка’ (гл.), параўн. мн. л. пя́лы ’тс’ (Ян.), пя́лачкі ’тс’ памянш. да пя́лы (Растарг.), паводле Бязлая (Eseji, 127), суадноснае са славен. pélitiнапінаць, нацягваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пяць 1, ‑і, Т пяццю, ліч. кольк.

1. Лік і лічба «5». Пяць памножыць на два. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай «5». Пяць чалавек.

2. Тое, што і пяцёрка (у 2 знач.). Атрымаў пяць па матэматыцы.

•••

Ведаць як свае пяць пальцаў гл. ведаць.

Ні ў пяць ні ў дзесяць — не да месца; не так, як трэба, як хацелася.

пяць 2, пну, пнеш, пне; пнём, пняце; незак.

Разм. Напружваць, напінаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жы́ла, -ы, мн. -ы, жыл, ж.

1. Назва крывяносных сасудаў.

2. Тое, што сухажылле (разм.).

Сінія жылы на руках.

3. Трэшчына ў зямной кары, запоўненая горнай пародай, а таксама сама горная парода ў такой трэшчыне.

Залатаносная ж.

4. Багністае месца з падземнай крыніцай (разм.).

5. Асобны провад кабелю.

Провад з трох жыл.

Выцягваць жылы з каго (разм.) — мучыць якімі-н. даручэннямі, празмернымі патрабаваннямі.

Залатая жыла — вельмі багатая крыніца даходу.

Ірваць жылы (разм.) — вельмі цяжка працаваць.

Напінаць жылы (разм.) — напружвацца з усіх сіл.

На ўсе жылы, з усіх жыл (разм.) — на поўную сілу.

|| прым. жы́льны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Абапну́цца ’акрыцца’ (Шат., Янк. I, Арх. ГУ), ’акрыцца (хусткай), завязаць (фартух)’, абапнуць ’акрыць што-небудзь, чым-небудзь, накінуць што-небудзь на што-небудзь’ (Янк. I), абапінаха ’вялікая хустка’ (ДАБМ) да прасл. *pęti, рьно ’напяць, напінаць’. Бел. абапнуць, магчыма, узнікла пад уплывам літ. apipìnti, apipinù ў тым жа значэнні (літ. pìnti генетычна тоеснае прасл. pęti). Параўн. абпянуцца (Янк.) (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)