нама́зать сов.

1. нама́заць, мног. панама́зваць;

2. (напачкать, загрязнить) напэ́цкаць, мног. панапэ́цкваць, набру́дзіць;

3. (плохо, небрежно написать, нарисовать и т. п.) разг. нама́заць, мног. панама́зваць, накрэ́мзаць, мног. панакрэ́мзваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нама́заць, ‑мажу, ‑мажаш, ‑мажа; зак.

1. каго-што. Пакрыць слоем чаго‑н. ліпучага, вадкага, густога. Намазаць хлеб маслам. □ Алік намазаў мёдам лусту хлеба, узяў касу і кошык і выйшаў са двара. Шашкоў. Увечары [Іван] намазаў дзёгцем юхт[о]выя боты, апрануў паддзёўку і пайшоў. Быкаў.

2. каго-што. Разм. Пакрыць слоем касметычных сродкаў. Намазаць губы. Намазаць шчокі.

3. Разм. Напэцкаць на чым‑н. Намазаць на стале.

4. што і без дап. Разм. Дрэнна, няўмела напісаць, намаляваць і пад.

5. што. Падмазаць чым‑н. Тлуста, не шкадуючы, [Рахмілька] намазаў калёсы. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)