Нажу́тка ’жакет’ (Жд. 1, Сцяшк. Сл.; Сл. ПЗБ), ’летнік з сівага даматканага сукна’ (навагр., Нар. сл.), ’безрукаўка’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк.). З польск. narzutka ’жаночая накідка’, ад narzucić ’накінуць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нахіну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.
1. Наспех накінуць, апрануць на сябе што‑н. Нахінуць куртку на плечы.
2. Абл. Нахіліць. Сядае пчолка на верасовю галінку, калышацца, пасля нахіне яе аж да самай зямлі. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ускі́нуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак., што.
1. Рэзка ўзняць уверх.
У. сцяг над калонай.
У. галаву.
У. вочы на каго-н. (хутка глянуць).
2. на што. Падняўшы ўверх, кінуць.
У. граблі на воз.
У. рукзак на плячо.
3. на што. Надзець, накінуць на сябе (разм.).
У. хустку на плечы.
|| незак. ускіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і ускі́дваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
нахлестну́ть сов.
1. (набросить — петлю, верёвку и т. п.) разг. накі́нуць; (захлестнуть) зашмаргну́ць, зашмо́ргнуць;
2. (нанести черту шнуром) плот. адбі́ць (шну́рам);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
панакіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. чаго. Накідаць многа чаго‑н. Адкінуўшы ботам лупіну, Міша вылаяўся: — От жа разява нейкая! Куды панакідала — проста пад ногі! Карпюк. Бакі .. [ямы] пааб’язджалі, абсунуліся; на дно, дзе блішчыць каламутная, зеленаватая лужына вады, дзеці панакідалі палак, драных чаравікаў, галёшаў... Сачанка.
2. што. Накінуць, уздзець адно за другім усё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
залыга́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., каго.
Разм.
1. Накінуць вяроўку на рогі, на шыю (валу, каню), зашмаргнуўшы або завязаўшы вузлом. Вытрымаўшы з тыдзень, Ціток сам залыгаў карову, ноччу завёў у Сарокаў двор і прывязаў яе да плота. Лобан.
2. перан. Узяць пад сваю ўладу, прымусіць падпарадкоўвацца. Чалавека аблыталі, залыгалі, выкарыстаўшы яго слабасць. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Абапну́цца ’акрыцца’ (Шат., Янк. I, Арх. ГУ), ’акрыцца (хусткай), завязаць (фартух)’, абапнуць ’акрыць што-небудзь, чым-небудзь, накінуць што-небудзь на што-небудзь’ (Янк. I), абапінаха ’вялікая хустка’ (ДАБМ) да прасл. *pęti, рьно ’напяць, напінаць’. Бел. абапнуць, магчыма, узнікла пад уплывам літ. apipìnti, apipinù ў тым жа значэнні (літ. pìnti генетычна тоеснае прасл. pęti). Параўн. абпянуцца (Янк.) (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зашчапі́ць, ‑шчаплю, ‑шчэпіш, ‑шчэпіць; зак., што.
1. Зачыніць на зашчапку. Спяшаючыся, [Пракоп] зашчапіў дзверы .. і заткнуў у прабой дубовы калок-затычку. Якімовіч. Зашчапіла [Грасыльда] за сабой у сенцах дзверы на кручок, бразнула клямкай, ідучы ў хату. Пташнікаў.
2. Накінуць зашчапку, кручок і пад. на прабой. Прыбіральшчыца зашчапіла кручок і з пакрыўджаным выглядам узялася за сваю справу. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
накіда́ць несов.
1. набра́сывать, наки́дывать;
2. (стогов) намётывать;
3. (делать что-л. в общих чертах) набра́сывать, намеча́ть;
1-3 см. накі́даць;
4. набра́сывать, наки́дывать;
5. (прибавлять) наки́дывать;
4, 5 см. накі́нуць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Напрану́ць ’накрыць’: Напрані яе радном (гродз., З нар. сл.), напрануцца, напрянуцца ’накрыцца’: Лісцяйкам напрянуся (Кос.), Napranùŭsia każuchóm (Пятк.); напрануць, напрянуць ’надзець, апрануць’ (Нас., Бяльк., Пал., Мат. Гом., Ян.), напрянуцца ’адзецца, апрануцца’, ’укрыцца’ (Нас., Мат. Маг.), рус. дыял. напрянуть ’надзець, накінуць’, укр. напрянути ’пакрыць, накрыць, нацягнуць’, незак. напрядати. Відаць, да прасл. *prędati, шматзначнага дзеяслова, які сярод іншых меў значэнне ’рабіць рэзкія рухі’ (параўн. рус. конь прядет ушами), ’накідваць’, гл. прадаць ’бегаць’ (Растарг.), прануць ’стукнуць, ударыць’ (Нас.); збліжэнне з *prętati ’хаваць’ праз стадыю ’прыбіраць’, ’нараджаць і хаваць нябожчыка’, ’апранаць’, да якога Мяркулава (Этимология–1974, 67) адносіць бел. напрануць, напрануцца, можа быць другасным, параўн. апранаць. Гл. таксама напра́тка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)