раздува́ться

1. (об опухоли) напуха́ць; (о животе) успу́швацца;

2. страд. раздзіма́цца; раздзьму́хвацца; надзіма́цца; раздува́цца; развява́цца; разганя́цца; см. раздува́ть 1, 2, 4, 5.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чапуры́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.

Разм.

1. Прыхарошвацца, адмыслова прыбірацца, прыводзіць сябе ў парадак. Пакуль чапурыліся калгасныя артысты, пакуль падыходзілі да стагоў людзі, Уладзімір Іванавіч паспеў што-нішто расказаць. Кірэйчык. Варка такі сябе глядзела: як толькі прыходзіла з поля, чысценька вымывалася, круцілася перад люстрам, запляталася, чапурылася і станавілася такою, хоць ты яе ў тэлевізар паказвай. Сабаленка. Дзедка пагаліўся, Стаў ён чапурыцца — Маладзей зрабіўся Так гадкоў на трыццаць! Валасевіч.

2. Надзімацца, натапырвацца (пра птушак). На прасторным двары Сімона чапурыўся дурны ганарлівы індык. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пы́шка1 ’круглая пульхная булачка’ (ТСБМ; в.-дзв., калінк., Сл. ПЗБ; Бяльк.), ’печыва з мукі і бульбы’ (лід., Сл. ПЗБ), ’мерзлая, перазімаваўшая на полі бульба’ (слуц., Жыв. сл.; пух., Сл. ПЗБ), пы́шка ’тс’ (Жд. 2; Жд. 3), рус. пы́шка ’пышка, пампушка’. Утворана ад пы́шкаць ’брадзіць, пухкаць (пра цеста)’, параўн.: подходзіць хлеб да пушкае (ТС), гл. пы́хаць, пышэ́ць.

Пы́шка2 ’ганарлівец, надуцік; пястун, раскошнік’ (Нас.), сюды ж пы́шыцца (пы́шицьца) ’надзімацца’ (Нас.), пы́шаны (пы́шенный) ’фанабэрысты, непадступны’ (там жа). Ад пыхаць, пышны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пру́чацца, пру́чатысь ’намагацца, сіліцца’ (Клім.), пру́чатіся ’тс’ (брэсц., Нар. лекс.), пру́чаті ’падымаць што-небудзь цяжкае’ (беласт., Сл. ПЗБ). Укр. пруча́тися ’ўпірацца, натурыцца, супраціўляцца’, пручну́тися ’ірвануцца, кінуцца’, чэш. дыял. vypručiť (‑čať, ‑čovať) ’прагінацца, каробіцца (аб сценах дому, дошчачках бочкі)’, ’ганарыцца’, (vy)prúčat sa ’ганарліва прагінацца назад’, славац. pručiť ’выгінаць, згінаць’. Прасл. *pručitiнадзімацца, выгінацца, намагацца’, ’працівіцца’ < прасл. *pruk‑ працягвае і.-е. аснову *(s)preuk‑ (Варбат, Этимология–1975, 31). Борысь (Зб. Русэку, 41–44) далучае сюды харв. чакаўск. пру̏čit ’марнатравіць, раскідваць (грошы)’ і выводзіць першаснае значэнне прасл. *pručiti ’прымушаць рассыпацца, разлятацца, растрэсквацца’, суадноснага з ітэратывам *pručati.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

крыўдзіцца, крыўдаваць, абражацца, наракаць; дзьмуцца, надзімацца (перан.) □ мець крыўду, быць у крыўдзе, насіць крыўду

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

вздува́ться разг.

1. (подниматься кверху — о волнах) узніма́цца; (о парусах) надзіма́цца;

2. (набухать) набрака́ць; (о тесте) падыхо́дзіць; (раздуваться, вспухать) успуха́ць, напуха́ць; (разносить) разно́сіць; (распухать) распуха́ць; (о животе) успу́швацца; (о льде) узніма́цца; см. взду́ться 2;

3. перен. (о ценах) узніма́цца;

4. страд. узніма́цца; раздзьму́хвацца; наганя́цца; см. вздува́ть 1, 3, 4.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)