схілі́ць, схілю́, схі́ліш, схі́ліць; схі́лены; зак.

1. што. Нагнуць, нахіліць; апусціць.

Жыта схіліла спелыя каласы.

2. перан., каго (што) да чаго і на што. Пераканаць у неабходнасці якога-н. учынку, рашэння.

С. сяброў да ўцёкаў.

С. выступаўшых на свой бок.

Схіліць галаву — прызнаць сябе пераможаным, пакарыцца каму-, чаму-н.

|| незак. схіля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. схіле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Нагбом ’нагнуўшы вядро, збанок’ (піць) (Нас., ТСБМ, брасл., глуск., бялын., ДАБМ, камент. 145; полац., Нар. лекс.), нагбом і на́гбам ’тс’ (Сл. ПЗБ). Да нагба́цьнагнуць’ якое Насовіч лічыць вытворным ад гбаць (гл.); часцей ужываецца ў форме з перастаноўкай — набгом (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нагном ’нахіліўшы пасудзіну’ (піць) (Сл. ПЗБ, дзярж., З нар. сл., Нар. сл.), ’адным глытком, не адпачываючы, піць’ (беласт., Ніва, 22 красавіка 1979 г.), ’з бутэлькі, з гладыша, без шклянкі (піць)’ (бяроз., КЭС). Да нагнуць ’нахіліць’, параўн. больш архаічную форму нагбом (набгом) ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыхілі́ць, -хілю́, -хі́ліш, -хі́ліць; -хі́лены; зак.

1. каго-што. Схіліць, нагнуць трохі ўніз.

П. галіну.

2. каго-што. Шчыльна наблізіць да чаго-н., прытуліць, прыціснуць да каго-, чаго-н.

П. дошку да сцяны.

Маці прыхіліла дзіця да грудзей.

3. перан., каго (што). Даць прытулак (у 1 знач.) каму-н.; выклікаць у кім-н. прыхільныя адносіны да каго-, чаго-н.

П. сірату.

|| незак. прыхіля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і прыхі́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

склони́ть сов.

1. схілі́ць, мног. пасхіля́ць, нахілі́ць, мног. панахіля́ць, пахілі́ць; (нагнуть) нагну́ць, мног. панагіна́ць; (опустить, спустить) апусці́ць, мног. паапуска́ць, спусці́ць, мног. паспуска́ць;

склони́ть го́лову схілі́ць (нахілі́ць, пахілі́ць, апусці́ць) галаву́;

склони́ть ве́тку нахілі́ць (нагну́ць) галі́нку;

склони́ть знамёна апусці́ць (спусці́ць) сцягі́;

2. перен. (убедить) схілі́ць, угавары́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нахілі́цца, ‑хілюся, ‑хілішся, ‑хіліцца; зак.

Прыняць нахільнае становішча, пахіліцца набок; нагнуцца. Шулы ў варотах абселі і нахіліліся. Галавач. Дзяўчына раптам нахілілася да бацькі, узяла за руку і заглянула ў вочы. Шамякін. На пагорках і паўднёвых схілах пабялела жыта, нахілілася долу важкімі калоссямі. Асіпенка. // Прыгнуць, нагнуць верхнюю частку тулава ўперад. Камандзір ступіў да дзвярэй, нахіліўся і нырнуў у цемру. Новікаў. Бацюня нахіліўся над чалавекам, які стагнаў. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Нагнуць, нахіліць; трохі сагнуць. Саўка, сутулаваты высокі мужчына, прыгнуў галаву ў дзвярах і выйшаў на двор. Федасеенка. Старасць прыгнула яго .. стан і кінула на твар і на высокі лоб цэлую сетку маршчын. Колас. // Сагнуўшы, нахіліць да чаго‑н. [Рыльскі] каменем убіў два цвікі, прыгнуў іх, і падлога зноў мела свой сапраўдны выгляд. Чорны. Як шары, Паліліся антонаўкі І да долу прыгнулі сады. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пахілі́ць, ‑хілю, ‑хіліш, ‑хіліць; зак., каго-што.

1. Нахіліць, нагнуць. [Рабочы] пахіліў .. [бочку], перакаціў на якога паўметра і рэзка апусціў на днішча. Лынькоў. Тут Сымонка скрыпку вын[я]ў, Чуць галоўку пахіліў І зайграў, ды так прыўдала, Як ніколі не іграў. Колас.

2. безас. Пацягнуць да каго‑, чаго‑н., на што‑н. Мінулі лета, восень, зіма, пайшло другое лета, а Хадоську не пахіліла да людзей. Мележ. Закружылася ў Адася галава, пахіліла на сон. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увагну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

1. Сагнуць, уціснуць унутр чаго‑н., зрабіць паглыбленне ў чым‑н. Кнігі ўвагнулі паліцу. Шафа ўвагнула падлогу. □ Дзядзька пачаў збіраць кусочкі разбуранага гнязда. Пасля ўзяў сетку, увагнуў яе і стаў старанна складваць кусочак да кусочка ластаўчыну хатку. С. Александровіч.

2. Апусціць уніз, нагнуць, схіліць (плечы, шыю і пад.). Да .. [Петрыка] ідзе .. Падласка, рогі паставіла і галаву ўвагнула, убароць хоча. Крапіва. [Мікола] увагнуў плечы і ўпаў на тратуар. Якімовіч.

3. З цяжкасцю сагнуць. Дрот такі тоўсты, што ледзь увагнуў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нахра́ць (ныхриць) і нахрит (?) ’гвалт, насілле’ (Нік., Оч.), нахритым ’гвалтоўна, сілай’ (там жа); нахрыццю ’нахабна’: ён нахрыцьцю лезе ў вочы (Ласт.), нахриццю (нахратью) ’зламысна’ (Нік., Няч.), на́хрыць (на́хриць) ’той, хто уздзейнічае на іншага насіллем, хто паводзіць сябе насуперак прынятым правілам і ўмовам жыцця’ (Нік., Оч.), нахритны (ны‑ хритный) ’дзёрзкі, гвалтоўны’ (там жа), рус. нахрит ’нахабнае нападзенне, грабеж; дзёрзкасць з насіллем, бессаромнае нахабства і раптоўнасць дзеяння’ (зах., Даль), ’бессаромны чалавек, нахабнік’, нахритом ’дзёрзка, нахабна; гвалтам’. Паколькі словы ў беларускіх гаворках ужываюцца паралельна з нахрип, нахрипам (гл.), магчыма дапусціць падабенства ва утварэнні, параўн. ахрипкі ’бацвінне, абрэзкі’ і ахриткі (ахряткі) ’аб’едкі’, з другасным паўнагалоссем ахариткі ’тс’ (гл.); што да незафіксаванага *храт‑ (< *храціць, Охраць ’біць, кідаць’), параўн. славен. hrėtiti se, hreti se ’выклікаць агіду’, славац. chriatiť sa ’рабіць высілак, сіліцца’, што ў сваю чаргу, магчыма, звязана з кратаць (гл.), параўн. славац. nakriatnuť ’прыгнуць, нагнуць, прымусіць сілай’ (Махэк₁, 162; Бязлай, 1, 202–203).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)