я́сельны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да ясляў (у 1 знач.). Ясельная агароджа.
2. Які мае адносіны да ясляў (у 2 знач.). Ясельная група. Ясельны ўзрост.
3. Які наведвае або можа наведваць дзіцячыя яслі. Ясельныя дзеці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́пуск, -а і -у, мн. -і, -аў, м.
1. гл. прапусціць.
2. -а. Дакумент на права ўваходу, уезду куды-н.
Паказаць п.
Уваход па пропусках.
3. -а. Тое, што і пароль (спец.).
4. -у. Няяўка на сходы, заняткі і пад.
Наведваць лекцыі без пропускаў.
5. -у. Не запоўненае, не занятае чым-н. месца (напр., у тэксце чаго-н.).
У канспекце многа пропускаў.
|| прым. прапускны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адшы́ць, ‑шыю, ‑шыеш, ‑шые; зак., што.
1. Адрабіць шыццём.
2. і без дап. Скончыць шыць.
3. Разм., каго. Адахвоціць, адбіць ахвоту наведваць каго‑н.; пазбавіцца ад каго‑н. Славік ламаў галаву, якім чынам адшыць Тараса і хоць на кароткі час застацца з .. [Мамай] з вока на вока. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уна́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
Панадзіцца рабіць што‑н. непажаданае. — Унадзіўся падлюка-каршун лятаць, — паскардзіўся .. [дзед] бабцы Вікці. — Сёння зноў маладога пеўніка схапіў. Даніленка. [Павел Сцяпанавіч:] — Залетась тут, у Пяцідуб’і, браканьеры ясень унадзіліся красці. Ляўданскі. // Стаць часта наведваць каго‑н. Да старога неўзабаве ўнадзілася хадзіць на вячоркі ўдава з суседняга засценка. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прове́дывать несов.
1. (навещать) праве́дваць, наве́дваць, даве́двацца (каго);
2. (узнавать о чём-л.) праве́дваць, уве́дваць, даве́двацца (аб чым-небудзь, пра што-небудзь); см. прове́дать.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нарадзі́цца, ‑раджуся, ‑родзішся, ‑родзіцца; зак.
1. З’явіцца на свет. Нарадзілася дачка. □ Цікава наведваць вёску, дзе нарадзіўся і вырас. Бядуля.
2. перан. З’явіцца; узнікнуць, пачацца. Нарадзіўся калгас. Нарадзілася ідэя. □ Нейкая грымаса .. нарадзілася і застыла на твары Скуратовіча. Чорны. Нарадзіўся страх і скаваў цела і рукі. Галавач.
•••
Нарадзіцца пад шчаслівай зоркай — тое, што і нарадзіцца ў сарочцы.
Нарадзіцца ў сарочцы — быць удачлівым, шчаслівым ва ўсім.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жада́ючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад жадаць.
2. у знач. наз. жада́ючы, ‑ага, м. Той, хто жадае атрымаць што‑н., прыняць удзел у чым‑н. Перад смерцю Фрык завяшчаў, каб яго музей маглі бясплатна наведваць усе жадаючыя. Новікаў. Пункт, куды накіроўвалі Жадаючых трапіць да партызан.., знаходзіўся кіламетраў за пяць ад праезджай дарогі... Лынькоў.
3. Дзеепрысл. незак. ад жадаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дапуска́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да дапусціцца.
2. Мець дазвол прыходзіць, уваходзіць куды‑н., да каго‑, чаго‑н., наведваць што‑н. Дзеці на вячэрнія сеансы ў кіно не дапускаюцца. □ Прыходзіць Паўлік да турмы. — Ніякія наведвальнікі сёння не дапускаюцца, — адказаў дазорца. — Прыйдзеш праз два дні. Сташэўскі.
3. Дазваляцца; быць прынятым. Часам дапускаецца дваякае напісанне слова.
4. Зал. да дапускаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Наважа́ць 1 ’прывязаць, прыжывіць’ (Сцяшк.). Калі гэта не фанетычным шляхам змененае навязиць ’прывязаць’, то можа быць супастаўлена з укр. навижити, адно са значэнняў якога ’навучыць, прывучыць’, тады ўсё да *іladiti, гл. вадзіць. Другая магчымасць — да вижыць (гл.), параўн. наважваць ’прыціскаць’ (лунін., Шатал.).
◎ Наважа́ць 2, naważać(i) ’наведваць’ (Федар.). Відаць, ітэратыў ад *voziti, параўн. дакладную паралель серб.-харв. navažati, суадноснае з navoziti ’навазіць’ (RHSJ); меркаванні Лаўчутэ (Литуанизмы, 43) аб запазычанні бел. -важаць з літ. važiuoti ’ехаць’ у святле названай паралелі здаюцца непераканальнымі. Параўн. навяжоны, навяжаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
брадзі́ць 1, браджу, бродзіш, бродзіць; незак.
1. Павольна, не прытрымліваючыся дарогі і пэўнага кірунку, хадзіць; блукаць. Міхалка брадзіў за Скуратовічавымі каровамі па пакошы і пожні ніў. Чорны. Ходзіць ён [казёл] па ельніку, Бродзіць па бярэзніку. Якімовіч. // Перамяшчаючыся, наведваць розныя месцы, пранікаць куды‑н. Бродзіць вецер шумлівы, стоногі, Белых зайцаў па моры пасе. Бядуля.
2. Рабіць, пракладваць брод (у 2 знач.).
брадзі́ць 2, бродзіць; незак.
Знаходзіцца ў стане браджэння (у 1 знач.). Сок вінаградны недзе ў бочках бродзіць. Рудкоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)