ма́сла ср., в разн. знач. ма́сло;

то́пленае м. — топлёное ма́сло;

мінера́льнае м. — минера́льное ма́сло;

парафі́навае м. — парафи́новое ма́сло;

зма́зачнае м. — сма́зочное ма́сло;

як па ~ле — как по ма́слу;

падлі́ць м. ў аго́нь — подли́ть ма́сла в ого́нь;

~лам ма́заць — угожда́ть, льстить;

як ~лам па душы́ — как (бу́дто) ма́слом по душе́;

м. ма́сленае — ма́сло ма́сляное;

ку́кіш з ~лам — ку́киш с ма́слом;

~лам ка́шу не сапсуе́шпосл. ма́слом ка́шу не испо́ртишь;

пла́ваць як сыр у ~ле — ката́ться как сыр в ма́сле;

пайсці́ як па ~ле — пойти́ как по ма́слу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тук1 ‘растоплены тлушч’ (Гарэц., Некр. і Байк., Варл., Шат., Касп., Жд. 1, 3, Бір.; бялын., Янк. Мат.; петрык., лун., Шатал.; мсцісл., драг., З нар. сл., Сл. ПЗБ, ЛА, 4), ‘ператопленае авечае сала’ (Сцяшк.), ‘рыбін тлушч’ (Ласт.), ‘сыць; пажыўная якасць харчовага прадукта, але не тлушч’ (Некр. і Байк., Нік., Оч.), ‘плодная сіла зямлі’: колы й сахары … не можна чысціць або мыць, бо ат гною не будзе ў зямлі туку (Сержп. Прымхі), то̂к ‘растоплены тлушч’ (маз., ГЧ), ст.-бел. тукъ ‘тс’ (ГСБМ): тукъ земли ‘зямное багацце’ (Скарына, ГСБМ). Укр. тук, рус. тук, стараж.-рус. тукъ ‘тлушч, сала’, ц.-слав. тукъ ‘сала, цвёрды тлушч’; польск., н.-, в.-луж. tuk ‘тлушч’, польск. паўн.-зах., каш. tuk ‘касцявы мозг’, чэш., славац. tuk, харв. чак. ту̏к, ту̂к ‘тлушч’, балг. тук ‘сала, тлушч, навар’, макед. тук ‘растоплены свіны тлушч’, ‘сок з печанага мяса’, ‘кружкі тлушчу на паверхні варыва’, ст.-слав. тоукъ ‘тлушч’, ‘тлустасць, плоднасць, сакавітасць’. Прасл. *tukъ ‘жывёльны тлушч’ — суфіксальны дэрыват з чаргаваннем галосных ад *tyti (гл. тыць), роднасныя: літ. táukas ‘кавалак сала’, ‘жывот’, taukaĩ ‘тлушч, сала’ < tùkti ‘таўсцець’, лат. tàuks ‘тлусты’, ст.-прус. taukis ‘сала’ < і.-е. *touk‑o‑s; ст.-англ. þīoh, þēoh, ст.-в.-ням. diech ‘тук’ < þeuhos < і.-е. *teukos — узыходзяць да і.-е. асновы *tū‑ ‘набрыняць’, ‘разбухаць, набухаць’ (Фасмер, 4, 116; Махэк₂, 660; Брукнер, 683; Скок, 3, 475; Борысь, 652–653; Буга, Rinkt., 2, 633; Каруліс, 2, 378; ESJSt, 17, 997; ЕСУМ, 5, 670). Сюды ж з абнаўленнем семантыкі суч. тукмінеральнае ўгнаенне’ (ТСБМ).

Тук2 ‘дух’: од старого й тук неважны йдзе (ТС). Няясна; магчыма, да папярэдняга слова, якое набліжана да туск ‘пот, выпарэнне’. Параўн., аднак, серб. ту̏кнути ‘прыпахваць дрэнным пахам, смярдзець’, што, напэўна, адлюстроўвае варыянтнасць х/к у параўнанні з ту̏хнути ‘пратухаць, псавацца’; у беларускай мове, відаць, падобнае чаргаванне назіраецца пад уплывам балцкага субстрату, што дазваляе звязаць слова з тухлы, гл.

Тук3 — пра ціхі стук (мсцісл., Нар. лекс.). Як і стук (гл. стукаць) — гукапераймальнага паходжання, палаталізаваны варыянт цюк (гл.), параўн. чэш. ťuk, ťuky ‘стук-стук’. Аналагічна літ. táukšt ‘стук, грук’. Сюды таго ж паходжання дзеяслоў ту́каць ‘кляпаць касу’ (Касп.), ‘стукаць’ (Сцяшк.), ‘біцца (пра сэрца), стукаць, удараць’ (Гарэц., Др.-Падб., Сцяшк.), параўн. серб. дыял. ту̏кнути ‘паціху стукнуць’ (Фасмер, 4, 116; Махэк₂, 660; ЕСУМ, 5, 671), а таксама аддзеяслоўны назоўнік інтэнсіўнага дзеяння ту́кат ‘тупат’ (Адм., Сцяшк.), параўн. чэш. ťukot ‘стук, грук’ (Махэк₂, 660), і вытворны дзеяслоў тукаце́ць ‘стукаць’ (Зайка Кос.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ма́сло ср.

1. (коровье) ма́сла, -ла ср.;

сли́вочное ма́сло сметанко́вае ма́сла;

топлёное ма́сло то́пленае ма́сла;

2. (растительное) але́й, род. але́ю м.;

коко́совое ма́сло како́савы але́й;

конопля́ное ма́сло канапля́ны але́й;

льняно́е ма́сло ільняны́ але́й;

подсо́лнечное ма́сло слане́чнікавы але́й;

по́стное ма́сло але́й;

прова́нское ма́сло права́нскі але́й;

3. (техническое) ма́сла, -ла ср.;

вазели́новое ма́сло вазелі́навае ма́сла;

купоро́сное ма́сло купарва́снае ма́сла;

лету́чее ма́сло ляту́чае ма́сла;

маши́нное ма́сло машы́ннае ма́сла;

минда́льное ма́сло мінда́льнае ма́сла;

минера́льное ма́сло мінера́льнае ма́сла;

парафи́новое ма́сло парафі́навае ма́сла;

ро́зовое ма́сло ру́жавае ма́сла;

сма́зочное ма́сло зма́зачнае ма́сла;

эфи́рное ма́сло эфі́рнае ма́сла;

4. жив. але́й, род. але́ю м.;

писа́ть ма́слом піса́ць але́ем;

как по ма́слу як па ма́сле;

как сыр в ма́сле як сыр у ма́сле;

подли́ть ма́сла в ого́нь падлі́ць ма́сла (але́ю) у аго́нь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)