пасціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Сцерці ўсё, многае. [Вера] пасцірала пыл, з шафы падаставала ўсялякія рэчы, якія ўпрыгожвалі калісьці гэтую ўтульную кватэру: сурвэткі, вазы, статуэткі. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўкру́чвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Укруціцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Вера бачыць: гэта нямецкія салдаты паўкручваліся ў коўдры, каб было цяплей. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таварня́к, ‑а, м.

Разм. Таварны поезд. У тую ж ноч невядомыя разабралі рэйкі на чыгунцы недалёка ад горада, і вялікі састаў таварняка шугануў пад адкос. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

барвя́нец, ‑нцу, м.

Густа-чырвоны, пурпуровы колер. Тыя дрэвы, што засталіся, змянілі свой зялёны ўбор на барвянец і золата, дэманструючы гэтым непарушнасць законаў жыцця і смерці. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недаскана́лы, ‑ая, ‑ае.

Які не дасягнуў дасканаласці; які не пазбаўлены недахопаў. Недасканалыя вершы. Недасканалыя прылады. □ Меркаванні былі розныя, але ўсе яны былі альбо недасканалыя, альбо фантастычныя. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакуры́ць, ‑куру, ‑курыш, ‑курыць; зак.

Разм.

1. Зрабіць кароткі перапынак для курэння. Не даязджаючы вялікага аула, мы спыніліся перакурыць. Мікуліч.

2. што. Пакурыць, выкурыць, скурыць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

машасто́вы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены, пашыты з мошасту. Пагасла святло. Зырка заззяла рампа. Машастовая заслона набыла таемныя адценні. Мікуліч. Шапкі [настаўнікі] насілі .. з шырокімі круглымі вярхамі, з машастовымі аколышкамі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брыга́днік, ‑а, м.

Разм. Член брыгады (у 2 знач.). Брыгадзір мантажнай брыгады.. ад імя сваіх брыгаднікаў заявіў, што краны зманціраваны будуць, што ў дошку разаб’юцца, а зробяць сваё. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паліто́н, ‑а, м.

Разм. Тое, што і паліто. [Яўрэй] увесь сваім абліччам выхаплены з мінулага — і чорны доўгі палітон, бліскучы картуз, і сівы клін барады, і такія ж пэйсы. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фле́йта, ‑ы, ДМ ‑йце, ж.

Духавы музычны інструмент высокага рэгістра ў выглядзе драўлянай або металічнай трубкі з адтулінамі і клапанамі. Глуха войкнуў барабан. І флейты захваляваліся жалобнай мелодыяй. Мікуліч.

[Ням. Flöte.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)