Мару́ка ’дрэнны, благі’, ’бруднюха, мурза, неахайны’ (Нікан.). Да мара́ты < мара́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пу́цкала ’мурза, бруднюха’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Ад пу́і©каць ’размазваць па твары’, гл. пу́ца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Размахму́дзіць, размахмуднічаць ’выклікаць да незразумелых учынкаў’ (Юрч. СНЛ). Утворана ад уласнага імя Махмуд, якое набыло адмоўнае экспрэсіўнае значэнне. Тое ж адбылося са словам му́рза 1 ’гразны чалавек’ (гл.), якое ад перс. mīrzā, параўн. мурза́ (гл.). Семантычны пераход ’татарын’ > ’дрэнны чалавек’ тлумачыцца сацыяльна-палітычнымі фактарамі (Кубанава, Тюркизмы вост.-слав., 199–200).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мурза́ч ’нягоднік’ (пін., Сл. Брэс.). У выніку кантамінацыі лексем му́рза 1, мурза́ты і мярзотнік, тураў. мерза́ву ’нягоднік’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Му́рзацца ’зацягвацца хмаркамі (аб небе)’ (Янк. 2), мурза́ціцца ’хмарыцца’ (ганц., Сл. ПЗБ). Да мурза 1, му́рзаць ’пэцкаць, чарніць, брудзіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мази́ла разг. мазі́ла, -лы м. и ж.; (замарашка) му́рза, -зы м. и ж.; (пачкун) пэ́цкаль, -ля м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Люх ’хам, некультурны чалавек’ (Растарг.), рус. вяц. перм. лю́ша ’мурза, неахайніца’. Відаць, генетычна звязана з літ. liaũsius ’гультай, нядбайны’, liaušỹs ’гультаявалі’ (Фасмер, 2, 547).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Мырызянка ’жыжка ад паліваемага вадой гною, змешчанага ў старым рэшаце’ (Нік. Очерки). Няясна. Відаць, генетычна звязана з літ. bliurzė ’жыжка’. На кансанантызм, магчыма, уплывала лексема мурза (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
чуми́чка ж.
1. (уполовник) обл. апало́нік, -ка м.;
2. перен. (замарашка) му́рза, -зы м. и ж., мурзі́ха, -хі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Су́тра ’неахайная жанчына, бруднюха, мурза’ (гродз., воран., Сл. ПЗБ). З літ. sùtros ’гнойная жыжка’, sutrà ’мурза’; гл. Сл. ПЗБ, там жа.
Сутра́ ’іл на дне возера з дробнымі водарасцямі’, сутры́стае дно (брасл., Непакупны, Связи). Непакупны (там жа, 183) параўноўвае з лат. sutra ’гнаявая жыжка’, літ. sútros ’тс; памыі, мутная вадкасць’, ’бруд на целе’, заўважаючы, што па акцэптацыі і семантыцы беларуская форма бліжэй да літ. sutrà з другасным значэннем ’дрэнны чалавек, вырадак’ (адзначала ў в. Гервяты на мяжы з Літвой); гл. таксама Лаўчутэ, Балтизмы, 190.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)