кангламера́т, ‑у, М ‑раце, м.
1. Кніжн. Механічнае, выпадковае спалучэнне чаго‑н. разнароднага. Кангламерат народаў.
2. Асадкавая горная парода, якая складаецца з разнародных сцэментаваных часцінак.
[Ад лац. conglomeratus — сабраны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самака́т, -а, М -ка́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Механічнае рухальнае прыстасаванне, на якім катаюцца, адштурхоўваючыся ад зямлі нагой, і якое мае выгляд планкі на двух колцах з прымацаванай да яе ручкай накшталт веласіпеднага руля.
2. уст. Назва веласіпеда, матацыкла, аўтамабіля.
|| прым. самака́тны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
стэрэаты́пія, ‑і, ж.
Спец.
1. Выраб стэрэатыпаў, а таксама спосаб друкавання з іх.
2. Механічнае паўтарэнне адных і тых самых рухаў, слоў і пад., якія назіраюцца пры некаторых псіхічных захворваннях.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раўнадзе́йны, ‑ая, ‑ае.
Які аказвае такое самае, аднолькавае з чым‑н. дзеянне. Раўнадзейная сіла. // у знач. наз. раўнадзе́йная, ‑ай, ж. У фізіцы — сіла, якая аказвае на цела механічнае дзеянне, роўнае дзеянню некалькіх сіл.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апара́т, -а і -у, М -ра́це, мн. -ы, -аў, м.
1. -а. Спецыяльны прыбор, механічнае прыстасаванне.
Тэлефонны а.
Касмічны а.
2. -у. Сукупнасць органаў, якія выконваюць якую-н. асобную функцыю ў арганізме (спец.).
Стрававальны а.
3. -у. Сукупнасць дзяржаўных устаноў, а таксама супрацоўнікаў, якія абслугоўваюць пэўную галіну кіраўніцтва, гаспадаркі.
Дзяржаўны а.
Працаздольны а.
|| прым. апара́тны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
самака́т, ‑а, М ‑каце, м.
1. Уст. Назва веласіпеда, матацыкла, аўтамабіля.
2. Прыстасаванне па колцах або роліках, на якім катаюцца дзеці пры адштурхоўванні ад зямлі нагой. Па тратуарах грукацелі на самакатах хлапчукі — мурзатыя, у падраных на каленях портачках. Савіцкі.
3. Механічнае рухальнае прыстасаванне. Па самакату Бервяно Ідзе пад нож Варштата. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гудо́к, ‑дка, м.
1. Механічнае прыстасаванне для падачы сігналаў шляхам гудзення. Андрэй торгае гудок, моўчкі паварочвае рэгулятар. Іржавы манеўравы паравоз пачынае дрыжэць усім сваім старым нутром. Лынькоў.
2. Працяжны аднастайны гук, сігнал, пададзены з дапамогай такога прыстасавання. Пераклікаліся ранішнія гудкі, крычалі на розныя галасы. Бядуля. Люблю, як займаецца золак, Абуджаны гулам гудкоў, Як дзеці спяшаюцца ў школы, Як хлопцы ідуць да станкоў. А. Александровіч.
3. Старарускі трохструнны смычковы музычны інструмент.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
транспарцёр, ‑а, м.
1. Механічнае прыстасаванне для перамяшчэння грузаў, асобных дэталей; канвеер. Экскаватар зроблены так, што можа даставаць грунт з вялікай глыбіні, зямлю можа ссыпаць па транспарцёру ў бок ад трасы, а можа пагружаць і на самазвалы. «Полымя». Спецыяльнае прыстасаванне падхоплівае буракі, і транспарцёр нясе іх уверх, сыпле ў кузавы аўтамашын. «Звязда».
2. Чыгуначная платформе для перавозкі цяжкавагавых грузаў.
3. Тое, што і бронетранспарцёр. На дарогах заставалася безліч .. тэхнікі — машыны, танкі, гарматы, транспарцёры. Шамякін.
[Фр. transporteur.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
механі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да механікі (у 1 знач.). Механічны рух. Механічная энергія.
2. Які дзейнічае пры дапамозе механізмаў, машын; які апрацоўваецца пры дапамозе механізмаў. Механічныя граблі.
3. Звязаны з вырабам, рамонтам машын і механізмаў. Механічны цэх.
4. Тое, што і механістычны. Механічны матэрыялізм.
5. перан. Які дзейнічае без ўдзелу свядомасці; аўтаматычны. Механічнае завучванне прачытанага. □ Некалькі дзён марнаваўся няўдалы перапісчык над простаю, чыста механічнаю работаю і часта збіваўся з тропу. Колас. // Міжвольны. Механічныя жэсты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апера́цыя, ‑і, ж.
1. Механічнае ўздзеянне на тканкі і органы цела (ускрыццё, выдаленне і пад.) з мэтай лячэння. Пластычная аперацыя. □ Адкрылася старая рана, і трэба было зноў рабіць аперацыю — вымаць асколкі. Васілевіч.
2. Сукупнасць баявых дзеянняў, аб’яднаных адной мэтай, адным заданнем. Наступальныя аперацыі. □ Удалая аперацыя супраць атрада немцаў набывала славу — казалі, што партызанская армія вось-вось уварвецца ў горад. Мікуліч.
3. Гандлёвая, фінансавая і пад. здзелка. Часамі здаралася так, што ў касе аперацый было мала, рабіць не было чаго, а аставацца там.. [Марыне] было цяжка. Скрыган.
4. Асобная закончаная частка тэхналагічнага працэсу, якая выконваецца на адным рабочым месцы. Аперацыя па фармоўцы дэталей. Аперацыі на такарным станку. // Асобнае дзеянне сярод многіх іншых, з якіх складаецца работа якой‑н. установы. Аперацыі па страхаванні.
5. Разм. жарт. Дзеянне або шэраг дзеянняў, накіраваных на дасягненне пэўнай мэты. Клопікаў.. высмаркаўся, асцерагаючыся, каб не вельмі былі трубнымі гукі пры гэтай далікатнай аперацыі. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)