Напружанне механічнае 7/388—389

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Механічнае супраціўленне (адз. вымярэння ў акустыцы) 1/218

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

НАПРУ́ЖАННЕ МЕХАНІ́ЧНАЕ,

мера ўнутраных сіл, што ўзнікаюць у цвёрдым целе (элементах збудаванняў, машын) пад уплывам знешніх уздзеянняў (нагрузак, змены т-ры і інш.). Значэнні Н.м. знаходзяць аналітычна метадамі супраціўлення матэрыялаў, тэорыі пругкасці і пластычнасці, а таксама з дапамогай тэнзометраў, оптыка-палярызацыйнымі і інш. метадамі. Адзінка Н.м. ў сістэме СІпаскаль (Па).

Пры вывучэнні Н.м. ў адвольным пункце цела праз яго праводзяць уяўнае сячэнне, адкідаюць адну ч. цела і дзеянне яе замяняюць унутр. сіламі. Калі на элемент плошчы dS каля пункта A дзейнічае ўнутр. сіла dF, то адносіны dF / dS наз. вектарам Н.м. ў пункце A па пляцоўцы dS. Складальныя вектара Н.м. па нармалі да сячэння /σ/ і па датычнай да яго /τ/ наз. адпаведна нармальным і датычным Н.м. ў пункце A па пляцоўцы dS. Напружаны стан цела ў пункце A характарызуецца сукупнасцю вектараў Н.м. для ўсіх магчымых сячэнняў, што праходзяць праз гэты пункт. Н.м. бываюць часовыя (існуюць пэўны прамежак часу, напр., пры выкананні тэхнал. аперацый) і астаткавыя (на працягу значнага перыяду); гранічныя (вызначаюцца эксперыментальна пры мех. выпрабаваннях матэрыялаў), дапушчальныя (прызначаюць як пэўную ч. ад гранічных) і рабочыя (разліковыя, залежаць ад нагрузак на канструкцыю і яе памераў).

І.​І.​Леановіч.

Да арт. Напружанне механічнае.

т. 11, с. 144

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕХАНІ́ЧНАЕ ЗАБРУ́ДЖВАННЕ навакольнага асяроддзя,

забруджванне навакольнага асяроддзя адносна інертнымі ў фіз.-хім. адносінах агентамі, якія аказваюць на яго пераважна мех. ўздзеянне. Найб. закранае зямную паверхню, глебу і водныя аб’екты. Адрозніваюць М.з. прыроднае (напр., выкліканае селевым патокам, паводкай) і антрапагеннае (выкліканае дзейнасцю чалавека), асн. крыніцы якога — вытв. і бытавыя адходы (адвальныя пароды, шлакі, пыл, рэшткі драўніны, пластмасы, буд. смецце, адходы с.-г. і харч. вытв-сці, упаковачныя матэрыялы і інш.). Павялічваецца пераважна за кошт пашырэння адкрытай распрацоўкі карысных выкапняў, уцягвання ў эксплуатацыю бедных асн. рэчывамі парод, росту гарадоў і аб’ёмаў вытв-сці. Парушае натуральныя ўмовы існавання многіх арганізмаў, перашкаджае суднаходству, пагаршае эстэт. і рэкрэацыйныя вартасці асяроддзя, спрыяе развіццю другасных працэсаў яго фіз., хім. і біял. (у т. л. мікрабіял.) забруджвання (гл. адпаведныя арт.). Вылучаюць таксама забруджванне космасу — вывад у каляземную і найбліжэйшую касм. прастору аб’ектаў з выпадковымі арбітамі, якія перашкаджаюць функцыянаванню наземных устройстваў (пераважна радыётэхн. і астранамічных).

т. 10, с. 322

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАРУ́СКАЕ О́ПТЫКА-МЕХАНІ́ЧНАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ (БелОМА). Створана ў 1971 на базе Мінскага мех. з-да

(галаўное прадпрыемства, працуе з 1957, выпускаў фотаапараты і станкі для апрацоўкі аптычных дэталяў). Уключае з-ды «Зеніт» (г. Вілейка),

«Дыяпраектар» (г. Рагачоў), «Свет» (г. Жлобін) і ЦКБ «Пеленг» (г. Мінск). Спецыялізуецца па выпуску фота-, відэа-, дыяпраектарнай, мед. і экалагічнай тэхнікі, назіральных прылад, оптыкі для акуляраў, перыферыйных устройстваў для вылічальнай тэхнікі, а таксама оптыка-электронных сістэм абарончага прызначэння.

т. 2, с. 397

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

механі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. механі́чны механі́чная механі́чнае механі́чныя
Р. механі́чнага механі́чнай
механі́чнае
механі́чнага механі́чных
Д. механі́чнаму механі́чнай механі́чнаму механі́чным
В. механі́чны (неадуш.)
механі́чнага (адуш.)
механі́чную механі́чнае механі́чныя (неадуш.)
механі́чных (адуш.)
Т. механі́чным механі́чнай
механі́чнаю
механі́чным механі́чнымі
М. механі́чным механі́чнай механі́чным механі́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

до́следна-механі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. до́следна-механі́чны до́следна-механі́чная до́следна-механі́чнае до́следна-механі́чныя
Р. до́следна-механі́чнага до́следна-механі́чнай
до́следна-механі́чнае
до́следна-механі́чнага до́следна-механі́чных
Д. до́следна-механі́чнаму до́следна-механі́чнай до́следна-механі́чнаму до́следна-механі́чным
В. до́следна-механі́чны (неадуш.)
до́следна-механі́чнага (адуш.)
до́следна-механі́чную до́следна-механі́чнае до́следна-механі́чныя (неадуш.)
до́следна-механі́чных (адуш.)
Т. до́следна-механі́чным до́следна-механі́чнай
до́следна-механі́чнаю
до́следна-механі́чным до́следна-механі́чнымі
М. до́следна-механі́чным до́следна-механі́чнай до́следна-механі́чным до́следна-механі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ана́тама-механі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ана́тама-механі́чны ана́тама-механі́чная ана́тама-механі́чнае ана́тама-механі́чныя
Р. ана́тама-механі́чнага ана́тама-механі́чнай
ана́тама-механі́чнае
ана́тама-механі́чнага ана́тама-механі́чных
Д. ана́тама-механі́чнаму ана́тама-механі́чнай ана́тама-механі́чнаму ана́тама-механі́чным
В. ана́тама-механі́чны (неадуш.)
ана́тама-механі́чнага (адуш.)
ана́тама-механі́чную ана́тама-механі́чнае ана́тама-механі́чныя (неадуш.)
ана́тама-механі́чных (адуш.)
Т. ана́тама-механі́чным ана́тама-механі́чнай
ана́тама-механі́чнаю
ана́тама-механі́чным ана́тама-механі́чнымі
М. ана́тама-механі́чным ана́тама-механі́чнай ана́тама-механі́чным ана́тама-механі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ано́дна-механі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ано́дна-механі́чны ано́дна-механі́чная ано́дна-механі́чнае ано́дна-механі́чныя
Р. ано́дна-механі́чнага ано́дна-механі́чнай
ано́дна-механі́чнае
ано́дна-механі́чнага ано́дна-механі́чных
Д. ано́дна-механі́чнаму ано́дна-механі́чнай ано́дна-механі́чнаму ано́дна-механі́чным
В. ано́дна-механі́чны (неадуш.)
ано́дна-механі́чнага (адуш.)
ано́дна-механі́чную ано́дна-механі́чнае ано́дна-механі́чныя (неадуш.)
ано́дна-механі́чных (адуш.)
Т. ано́дна-механі́чным ано́дна-механі́чнай
ано́дна-механі́чнаю
ано́дна-механі́чным ано́дна-механі́чнымі
М. ано́дна-механі́чным ано́дна-механі́чнай ано́дна-механі́чным ано́дна-механі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аку́стыка-механі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аку́стыка-механі́чны аку́стыка-механі́чная аку́стыка-механі́чнае аку́стыка-механі́чныя
Р. аку́стыка-механі́чнага аку́стыка-механі́чнай
аку́стыка-механі́чнае
аку́стыка-механі́чнага аку́стыка-механі́чных
Д. аку́стыка-механі́чнаму аку́стыка-механі́чнай аку́стыка-механі́чнаму аку́стыка-механі́чным
В. аку́стыка-механі́чны (неадуш.)
аку́стыка-механі́чнага (адуш.)
аку́стыка-механі́чную аку́стыка-механі́чнае аку́стыка-механі́чныя (неадуш.)
аку́стыка-механі́чных (адуш.)
Т. аку́стыка-механі́чным аку́стыка-механі́чнай
аку́стыка-механі́чнаю
аку́стыка-механі́чным аку́стыка-механі́чнымі
М. аку́стыка-механі́чным аку́стыка-механі́чнай аку́стыка-механі́чным аку́стыка-механі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)