уце́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго.
Спагадай, спачуваннем палегчыць каму‑н. гора, пакуты. Марыя падалася бліжэй да Веры, паб уцешыць яе, не дапусціць да слёз, хоць самой цяжка было не заплакаць. Кулакоўскі. // Перадаваць, абрадаваць чым‑н. Вера выцерла хустачкай вочы і пачала чытаць: — «Дарагія дзеткі, Верачка і Максім! Нас вельмі ўцешыла ваша пісьмо, дзе вы паведамляеце, што ўзялі шлюб». Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасце́ль, ‑і, ж.
1. Тое, што падсцілаецца для спання, спальныя рэчы. Паслаць чыстую пасцель. □ [Аксеня Арцёмаўна] прынесла з сабою ў арцель конаўку, чыгун, міску і лыжкі, пасцель. Місько. // Месца для спання, пасланы ложак. Прыйшоўшы позна ўвечары з заняткаў, Марыя адразу клалася ў пасцель і накрывалася з галавою. Кулакоўскі. [Жанчына] слала на падлозе пасцель — прывабліва шалясцела сена. Мележ.
2. Спец. Частка вырабу ці якой‑н. прылады, на якой размяшчаецца што‑н. Пасцель падшыпніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мацне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Рабіцца больш моцным (у 2–8 знач.); набірацца сіл. Мароз мацнеў. Вецер сціх зусім, і ў цёмным вячэрнім небе запаліліся першыя зоркі. Лынькоў. Залпы і паасобныя стрэлы мацнелі, гусцелі і ўрэшце зліліся ў суцэльны гул. Мележ. Гарыць касцёр. Каб ён мацнеў, Падкінем, хлопцы, дроў. Кірэенка. Усё мацнела і мацнела надзея, што вось-вось пакажацца недзе тут і Марыя. Кулакоўскі. З кожным годам расла і мацнела арцельная гаспадарка. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хро́сны, ‑ая, ‑ае.
Уст.
1. Які мае адносіны да абраду хрышчэння. Хросныя бацькі; хросны бацька, хросная маці (мужчына і жанчына, якія ўдзельнічаюць у абрадзе хрышчэння дзіцяці). Хросны сын, хросная дачка (у адносінах да хросных бацькоў). Хросны брат, хросная сястра (якія маюць адных і тых жа хросных бацькоў).
2. у знач. наз. хро́сны, ‑ага, м.; хро́сная, ‑ай, ж. Хросны бацька, хросная маці. Марыя Антонаўка доўга захоўвала першы падарунак свайго хроснага — залаты крыжык з ланцужком. «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кара́бкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Лезці ўгору, чапляючыся рукамі і нагамі, хапаючыся за што‑н.; караскацца. Косцік абхапіў рукамі камель і, перабіраючы нагамі, пачаў карабкацца на хвою. С. Александровіч. Учапіўшыся рукамі за пачарнелую траву на ўзбочыне, Соня карабкалася з канавы на дарогу. Курто. // Разм. Падымацца, узбірацца куды‑н. з вялікай цяжкасцю. Адразу, як толькі Марыя канчае свае справы з прарабам, карабкаемся ўдзвюх на трэці паверх. Васілевіч. З парасніку вытыркаецца фурманка і, нібы сонная, павольна карабкаецца на ўзгорак. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прызямлі́цца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.
Апусціцца на зямлю (пра лятальныя апараты, людзей на іх). Меркавалася, што можна будзе прызямліцца на тым партызанскіх аэрадроме, з якога некалі Марыя вылятала. Кулакоўскі. І калі ўсе самалёты прызямліліся на аэрадроме, камандзір падышоў да Ермаловіча. Якімовіч. — Збілі мяне пад Беластокам, — стаў расказваць Кучэрын. — Прызямліўся я на нейкім агародзе. Адчапіў парашут і — ходу. Карпюк. // Разм. жарт. іран. Упасці. Дзядзька Хвядос, нечакана на нешта наткнуўшыся, зляцеў з веласіпеда і прызямліўся ў адхон. Скрыпка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
густ, ‑у, М ‑сце, м.
1. Адчуванне, разуменне прыгожага; здольнасць даваць эстэтычную ацэнку. Выхоўваць мастацкі густ. □ Сярод дзяўчат вылучалася Марыя, тонкая, стройная, з густам адзетая. Гурскі. Цесны кантакт з Міхасём Лыньковым, яго парады дапамагала Хвядосу Шынклеру выпрацоўваць літаратурны густ. Арабей.
2. Схільнасць, любоў да чаго‑н. Не зважаючы на розныя густы і характары, хлопцы шчыра сябравалі з самага малку. Якімовіч.
3. Манера, стыль. Прыбраць у хаце на свой густ.
•••
Па густу; пад густ каму (у знач. вык.) — падабацца, па душы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завяза́цца, ‑вяжуся, ‑вяжашся, ‑вяжацца; зак.
1. Замацавацца, сцягнуцца вузлом, бантам і пад. Гальштук добра завязаўся. // Абгарнуцца, накрыцца чым‑н., завязаўшы канцы вузлом. Марыя Кудзіна завязалася хусткай па самыя вочы. Васілевіч.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Устанавіцца, распачацца (пра якія‑н. узаемаадносіны, узаемныя дзеянні). Завязалася гутарка. Завязалася сяброўства.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Утварыцца, узнікнуць (звычайна пра плод). Пры клопатах такіх расліна забуяла між другіх, На ёй агурок цудоўны завязаўся. Корбан. На яблынях пышных у маі Завязаліся з кветак плады. Прыходзька.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няця́жкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які не патрабуе вялікіх намаганняў, не з’яўляецца цяжкім для ажыццяўлення, вырашэння і пад. І, сказаць жа, работа на лузе няцяжкая. Колас. Самае няцяжкае было — стаяць, маўкліва, ціха, і ні аб чым не думаць. Мележ.
2. Які мае невялікую вагу. Куфэрак быў няцяжкі, але пасля ўчарашняй страшнай ночы ды па такой дарозе несці яго было і цяжка і няёмка. Чарнышэвіч.
3. Не сур’ёзны (пра хваробу, рану, хворага). — Гэты [ранены] — лягчэйшы, — гаворыць Марыя Сцяпанаўна. — Два няцяжкіх пашкоджанні — галава і бядро. Брыль. Амаль кожны дзень я праведваў Грачыка, і ён рады быў таму, што ў яго няцяжкая рана і яго не будуць эвакуіраваць у тыл. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пракі́дацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Кідацца некаторы час. Пракідацца ўсю ноч у гарачцы.
2. Разм. З цяжкасцю, як-небудзь пражыць. — Ведаеце што, — нарэшце рашыла.. [Ганна Сяргееўна]. — Вазьміце мой гадзіннік.. Прадайце.. — Што вы? Не трэба, — адступіла Марыя Цімафееўна. — Мы і так пракідаемся. Няхай.
пракіда́цца, ‑а́ецца; незак.
Пападацца, трапляцца паміж чым‑н. Лес неўпрыкмет гусцеў — пачалі пракідацца бярозы, сосны, ясені... Сачанка. Бацька.. насыпаў сыну жменю духмяных сакаўных суніц, сярод якіх пракідаліся і чарніцы. С. Александровіч. У русых валасах, зачэсаных угору, пракідалася па адной сівай валасінцы. Пестрак. // перан. Разм. Праяўляцца (пра пачуцці, перажыванні). Шмат у чым пракідалася яго [настаўніка] слабая вера ці і зусім нявера на погляд тутэйшых людзей. Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)