мя́мліць, -лю, -ліш, -ліць; незак., што і без дап. (разм.).

Марудна, невыразна і вяла гаварыць.

|| зак. прамя́мліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ке́шкацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм.).

Доўга і марудна рабіць што-н.; корпацца.

Прыйшлося доўга к. з машынай.

|| наз. ке́шканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мару́дны, -ая, -ае.

1. Павольны, няспешны, непаваротлівы; проціл. хуткі.

Марудная хада.

Марудна (прысл.) пісаць.

2. Карпатлівы.

Марудная праца.

|| наз. мару́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тугаду́м, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Чалавек, які марудна ўсведамляе, павольна думае.

|| ж. тугаду́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тапту́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Той, хто топчацца без справы, марудна робіць што-н.

|| ж. тапту́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -ту́х.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прако́рпацца, -аюся, -аешся, -аецца і пракарпа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. (разм.).

Правесці які-н. час, марудна робячы што-н., корпаючыся (карпаючыся).

Пракорпалася ў агародзе цэлы дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дабрысці́, -брыду́, -брыдзе́ш, -брыдзе́; -брыдзём, -брыдзяце́, -брыду́ць; -бры́ў, -брыла́, -ло́; -брыдзі́; зак. (разм.).

Марудна, з цяжкасцю дайсці куды-н., да якога-н. месца.

Д. ў горад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калупа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак. (разм.).

1. Капацца, корпацца ў чым-н., дастаючы што-н.

К. ў грудзе ламачча.

2. перан. Рабіць што-н. марудна і няўмела.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

небо́йко нареч.

1. нябо́йка;

2. ці́ха, мару́дна, спако́йна, паво́льна; см. небо́йкий.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неторопли́во нареч. няспе́шна; (неспешно) не спяша́ючыся; (медленно) паво́льна; (медлительно) мару́дліва, мару́дна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)