матава-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. матавы, напр.: матава-белы, матава-блакітны, матава-малочны, матава-серабрысты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

біто́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Металічная або пластмасавая пасудзіна цыліндрычнай формы з накрыўкай.

Малочны б.

|| прым. біто́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кактэ́йль, -ю, мн. -і, -яў, м.

Напой з сумесі розных спіртных вырабаў з сокамі, а таксама з сумесі малака, фруктовага соку, марожанага.

Малочны к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мле́чный

1. уст. мало́чны;

2. бот. мле́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лакто́за, ‑ы, ж.

Спец. Цукар, які ўтрымліваецца ў малацэ млекакормячых; малочны цукар.

[Ад лац. lac, lactis — малако.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суп, -у, мн. супы́, -о́ў, м.

Вадкая страва — адвар з мяса, рыбы, гародніны з дабаўленнем круп, розных прыпраў і інш.

Рыбны с.

Малочны с.

|| прым. супавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

альбумі́н, ‑у, м.

Спец. Просты бялок, які раствараецца ў вадзе. Малочны альбумін. Крывяны альбумін.

[Ад лац. albumen, albuminis — бялок.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малочна...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «малочны», напрыклад: малочнатаварны, малочнакансервавы, малочнакіслы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гумігу́т, ‑у, М ‑гуце, м.

Малочны сок некаторых трапічных раслін, які скарыстоўваецца ў тэхніцы, жывапісе і медыцыне.

[Ад лац. Gummi guttae — каплі гумі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Малача́ркамалочны завод’ (Др.-Падб., Сцяшк.). Відавочна, паланізм. Параўн. польск. mleczarkaмалочны магазін’ < ’уладальніца такога магазіна ці малачарні’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)