агнішча́нін, ‑а, м.

Гіст. Малодшы княжацкі дружыннік, які кіраваў гаспадаркай, дваром і слугамі ў князя (да 11 ст.), потым старшы дружыннік, бліжэйшы дарадчык князя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маладзейшы, малодшы, меншы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

аташэ́, нескл., м.

Службовая асоба пры дыпламатычным прадстаўніцтве, якая з’яўляецца спецыялістам-кансультантам у якой‑н. галіне. Вайсковы, гандлёвы аташэ. // Малодшы дыпламатычны ранг (у ведамстве замежных спраў).

[Фр. attaché.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калонаважа́ты, ‑ага, м.

Той, хто вядзе калону (у 2 знач.), ідзе ўперадзе яе. // Малодшы чын у рускай арміі 18 — пач. 19 стст.; афіцэр, які вядзе калону войска.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падпа́нак, ‑нка, м.

Разм. Небагаты пан; паўпанак. Неяк да Братка завітаў малодшы сын пана Залуцкага з х[е]ўрай падпанкаў. Асіпенка. Селяніна крыўдзілі розныя панскія паслугачы, падпанкі, аканомы, цівуны. Саламевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

афіцэ́р, ‑а, м.

Асоба каманднага саставу арміі і флоту, якая мае воінскае званне ад малодшага лейтэнанта да палкоўніка ўключна. Старшы афіцэр. Малодшы афіцэр. Афіцэр генеральнага штаба. Званне афіцэра.

[Ням. Offizier.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мі́чман ’воінскае марское званне’ (ТСБМ). З рус. ми́чман (з 1710 г.) ’малодшы лейтэнант у флоце’, якое з англ. midshipman ’марскі кадэт’ (Фасмер, 2, 630; Крукоўскі, Уплыў, 83).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сын, -а, мн. сыны́, -о́ў, м.

1. Асоба мужчынскага полу ў адносінах да сваіх бацькоў.

Малодшы с. вучыцца ў школе.

2. звычайна мн., перан., чаго. Чалавек як носьбіт характэрных рыс свайго асяроддзя, грамадства, народа і пад. (высок.).

Сыны Беларусі.

Сыны свайго часу.

|| ласк. сыно́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м. (да 1 знач.), сыно́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м. (да 1 знач.).

|| прым. сыно́ўскі, -ая, -ае (да 1 знач.).

Сыноўскія абавязкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пра́паршчык ’вайсковец на службе звыш устаноўленага тэрміну ў царскай арміі, самы малодшы афіцэрскі чын’ (ТСБМ). З рус. пра́порщик ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 74), якое ўтворана ад пра́пор ’сцяг’ і калькуе ням. Fähnrich ’прапаршчык’, г. зн. той, хто носіць сцяг’ < Fähne ’сцяг’. Аб рус. слове гл. Фасмер, 3, 354.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́зенец ’пяты, самы малы палец на руцэ і назе’ (ТСБМ, Нас., Растарг.), арш. ме́зініц, уздз. мі́зі́нец, мазыр. мезі́нчык, шальч. мязі́нчык (КЭС, Сл. ПЗБ), ме́зенік, мізіні́к ’тс’ (ТС), ме́зінец ’меншы, апошні сын’, мі́зіная (дачка) ’апошняя’ (Нас., Растарг., Федар. 2). Укр. мизи́нець ’тс’, ’мезенец’, рус. мизи́нец ’тс’, мизи́нныймалодшы’, рус. ц.-слав. мѣзиньць, польск. miziniec ’тс’, ст.-чэш. mězenec, mezenec, чэш. ’безымянны палец’, славен. mezȋnec, mezȋnekмалодшы сын’, ’мезенец’, серб.-харв. мје̏зимац, мљѐзимац, мѐзимац ’тс’, ’маленькі’, чак. mezinac, mazinac, лікск. мези́нак, балг. мизи́нец ’апошні сын’. Прасл. měz‑in‑ьcь (параўн. літ. mažỹnikas ’маленькі’). Утварылася ў выніку намінацыі словазлучэння mezinъ pьrstъ (або palьcь). Да ме́дзены (гл.). Параўн. таксама Мартынаў, Балто-слав.-ит. изогл., 30–31.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)