пане́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Незамужняя дачка пана.

2. Маладая дзяўчына.

|| памянш.-ласк. пане́начка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

са́джанец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Маладая расліна, вырашчаная ў гадавальніку з чаранкоў або сеянцаў і прызначаная для перасадкі ў іншае месца.

Саджанцы сліў.

|| прым. са́джанцавы, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няве́ста, -ы, ДМ -сце, мн. -ы, -ве́ст, ж.

1. Дзяўчына або жанчына, якая выходзіць замуж; маладая.

Жаніх і н.

2. Дзяўчына, якая дасягнула шлюбнага ўзросту.

У суседкі дачка ўжо н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́нна, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Незамужняя дачка пана.

2. Маладая дзяўчына, якая належала да прывілеяваных пластоў грамадства ў дарэвалюцыйны час.

|| памянш.-ласк. па́нначка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Малодушка, моло́душка ’авечка, якая ўпершыню акацілася’ (беласт., Сл. ПЗБ), драг.маладая курыца, якая пачынае несціся’ (Сл. ПЗБ), малодушкі ’падрослыя кураняты’ (лельч., ДАБМ, к. 296). Рус. наўг., цвяр., арханг. моло́душка, молоду́шкамаладая курыца’, малодкамаладая курыца’, ’маладая кабыла’, ’маладая авечка’, ’карова, якая ацялілася першы раз’, польск. młódka ’самка, якая яшчэ не раджала’, ’кабыла, якая ажарабілася першы раз’, ’маладая курапатка’. Да малодка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

беко́н, ‑у, м.

Прасоленая або правэнджаная маладая свініна асобага прыгатавання.

[Англ. bacon.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Малодуха ’маладзіца’ (пруж., Сл. ПЗБ). Да маладу́ха ’маладзіца’, ’маладая на вяселлі’, драг. молоду́ха ’тс’, укр. молоду́хамаладая на вяселлі’, рус. молоду́ха ’маладзіца’, ’маладая жонка’, ’дзяўчына’, ’нявеста’, ’нявестка’, ст.-рус. молодушкамаладая замужняя жанчына’; польск. młoducha, чэш. mladucha ’маладзіца’, ’нявеста’, славац. mladuchaмаладая перад вяселлем і ў час яго’. Прасл. molduxa, цэнтрам арэалу пашырэння якога з’яўляецца бел. моўная тэрыторыя. Да малады́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абса́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -са́д, ж.

1. Дрэвы, кусты, пасаджаныя ўздоўж ці вакол чаго-н.; насаджэнні.

Усцяж шляху зелянела маладая а.

2. Тое, што і шуфляда (у 2 знач.).

А. для акна.

|| прым. абса́давы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падлі́сак, ‑ска, м.

1. Маладая лісіца.

2. Помесь лісіцы і сабакі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змеяня́ і змеянё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Дзіцяня змяі; маладая змяя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)