пэ́ўна,

1. Прысл. да пэўны.

2. у знач. пабочн. Мабыць, мусіць, відаць. Марынка сэрцам адчувае, Што, пэўна, лішнія яны. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брэ́нкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Тое, што і брынкаць. [Антон:] — Мабыць, дзіўна гэта тут, каб старшыня ды на мандаліне брэнкаў? Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ви́димо

1. нареч. прыме́тна, разг. прыкме́тна, я́ўна, ба́чна;

2. вводн. сл. віда́ць, ма́быць, му́сіць, пэ́ўна, напэ́ўна.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

краёк, крайка, м.

Разм. Вузкая, крайняя палоска чаго‑н.; самы край, кончык. Краёк стала. □ [Абвестка] вісела на адным крайку — мабыць, нехта адляпіў яе. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

застра́шлівы, ‑ая, ‑ае.

Які выклікае страх. [Камбат] быў высокі, і яму прыходзілася нагінаць галаву. Таму, мабыць, постаць яго пабыла пагрозлівы, нават застрашлівы выгляд. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

станаві́тасць, ‑і, ж.

Уласцівасць станавітага; паважнасць, разважлівасць. Ідучы па мястэчку, [Гвардыян], мабыць, упершыню за ўвесь час свайго сівецкага дабрабыту забыўся трымаць знадворную станавітасць. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

марапла́вец, ‑лаўца, м.

Падарожнік, вандроўнік па морах; мараход. Мараплаўцы, мабыць, ніколі не крыўдзілі пералётных птушак, калі тыя шукалі ратунку на іх караблях. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыдыха́ць, ‑ае; зак.

Разм. Выдахнуць, здохнуць — пра ўсіх, многіх. Свінні павыдыхалі. □ — Ды ў вас тут, мабыць, рыба павыдыхала! — смеючыся, кідаю вуды на зямлю. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыме́ркнуць, ‑не; безас. зак.

Разм. Тое, што і прымеркнуцца. Ужо добра было прымеркла, але ў вокнах агню не відаць. Мабыць, яны былі завешаны для маскіроўкі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стары́к, ‑а, м.

Абл. Старыца. [Маёр:] — А тое, капітан, што гэты старык — рукаў вялікай ракі, мабыць, нават той самай ракі, да якой вы і хочаце прарвацца. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)