*Ляні́ва, лені́во ’выпоўзіны ад вужакі’ (Дразд.), драг. лынэво ’тс’ (КЭС). Да ле́ніла, ліня́ць (гл.). Параўн. таксама лінёвішна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ліна́ць ’мяняць поўсць, шэрсць, пер’е’ (Нас.). Да ліня́ць (гл.). Аб мене нʼ > н гл. Карскі, 1, 322–323.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вылына́ць ’выхадзіць’ (Яруш.). Запазычанне з укр. ви́линути ’вылецець’, ли́нути ’ляцець, імкнуцца’, калі меркаваць па галоснаму пасля л. Сюды ж ліняць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лыно ’выпоўзіны’ (Дразд.), стол. лыно́вышчэ, іўеў., лях. ліновішча, ганц. ліно́віско ’тс’ (Сл. ПЗБ). Да ліня́ць (гл.). Аб суфіксе ‑но гл. Слаўскі (SP, 1, 115–116).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лініла ’скура вужакі ці гадзюкі, скінутая ў час ліняння’ (Ян.; браг., Шатал.; калінк., Сл. паўн.-зах.), петрык. лініло люб. лені́ло ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Да ліняць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лінёвішча ’выпоўзіны, злінялая скура вужа ці гадзюкі’ (Бяльк.), лельч. лінёвішчэ (Нар. лекс.), ліновішчэ (ТС; стол., Сл. паўн.-зах.), лях., іўеў. ліновішча, ганц. ліновіско ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. линовище, зах. ліновище, ліновиско, рус. устарэлае линовище ’тс’. Усх.-слав. ізалекса. Да ліня́ць (гл.). Параўн. яго прасл. варыянты: linjati, linati, liněti і ітэратыў linovati (> серб.-харв. ‑linjévati), ад якога і ўзніклі прыведзеныя вышэй бел. словы. Такі ж суфікс мае і іўеў. леняві́шча ’тс’, утворанае ад ⁺ленявы, звязанае чаргаваннем з lěn‑ (параўн. люб. леня́не, іўеў. ляні́шча ’выпоўзіны’, укр. ліни́тися ’ліняць’) побач з lěv‑ (параўн. славен. levíšče ’выпоўзіны’, leviti se і інш.) (Фасмер, 2, 499).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Не́лень ’дуб, які захоўвае на сабе сухія лісты аж да новых і пачынае распускацца ў першай палове мая, прыблізна на два тыдні пазней за звычайны’ (Пятк. 2), неле́нь ’тс’ (Маш.), не́лень і не́лін ’тс’ (ТС), нелі́н ’тс’ (лельч., Жыв. сл.), часта ў спалучэннях не́лень‑дуб, не́лін‑дуб ’тс’ (ТС); укр. не́линь. Да *lěniti, *linʼati ’ліняць’, параўн. славен. léniti ’тс’, гл. ліняць; першапачаткова прыметнік як азначэнне пры назоўніку дуб, які пасля ў выніку дээтымалагізацыі субстантываваўся; паўторна збліжаны з лень, лянівы (гл.), адсюль другасная апісальная назва лянівы дуб, параўн.: Кажуць леніву дуб, бо вон повно развіваецца (ТС, 3, 21), а таксама шляхам апушчэння адмоўя — лень‑дуб (там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лэнь 1 ’хаця б (як)’, ’каб хоць (які)’ (драг., З нар. сл.). Укр. лен (лем. і ўсх.-славац. лем, lem), славац. len. Паходзяць з le + no, г. зн. з абмежавальнай часціцы lě і ўзмоцненай часціцы no (ESSJ SG, 2, 401–402).
Лэнь 2 ’выпоўзіны’ (Дразд.), рус. памор., сіб. лень, лёнь ’лінянне’. З лынь, якое да ліняць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лені́во пін., бяроз., петрык, леніво, леныво, любан. леніло, калінк., петрык. лінула ’скура вужакі ці гадзюкі, скінутая ў час ліняння’ (Шатал., Сл. паўн.-зах.). Прасл. дыялектызм lenivo. Да lenili ’слабнуць, марнець, губляць поўсць, валасы, скуру’, параўн. укр. ліпитися ’ліпяць, лупіцца’, рус. арханг., валаг., урал., сіб. ленный, ленной ’які ліняе’, польск. linieć, lenieć, славац. Ueniť(sa), славен. lęniti ’ліняць’. Чаргаванне len‑j lin‑ (Бернекер, 1, 722; Фасмер, 2, 482; Слаўскі, 4, 267).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ліма́к ’кара вяза’ (Маш., Пятк. 1). Да лем (гл.). Параўн. таксама ільмак ’кара вяза, з якой можна плесці лапці’ (Бяльк.). Аднак у лексеме ліман можна бачыць замену н > му тады яна выглядала б ліпак і з’яўлялася б роднаснай да ўкр. линити (у рашэтнікаў: знімаць слой кары з папярэдне распараных у печы ліпавых ствалоў, агаляючы слой лыка), што ў сваю чаргу можна было б суаднесці з ліняць, лінька, лініва.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)