знішча́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. каго-што. Той, хто знішчае каго-, што-н.

З. грызуноў.

2. Баявы самалёт для знішчэння авіяцыі праціўніка.

3. Лётчык знішчальнай авіяцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

катапультава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., каго-што (спец.).

Выкінуць (выкіда́ць) з самалёта пры дапамозе катапульты (у 3 знач.).

|| звар. катапультава́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся.

Лётчык катапультаваўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выпрабава́льнік, ‑а, м.

Той, хто займаецца выпрабаваннем чаго‑н. Лётчык-выпрабавальнік. Выпрабавальнік аўтамабіляў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касмана́ўт, ‑а, М ‑наўце, м.

Удзельнік палёту ў космас. Лётчык Ю.А. Гагарын — першы касманаўт. Будучыя касманаўты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Малотнік ’малацьбіт’ (карм., Мат. Гом.). Укр. моло́тник ’тс’, ст.-рус. молотникъ ’малатабоец’, польск. młotnik ’каваль’. Да малаціць (гл.). Суфікс ‑нік далучаецца да асновы дзеяслова без суфіксальнай галоснай (як лётчык, польск. lotnikлётчык’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ас, ‑а; Р мн. асаў; м.

Лётчык-знішчальнік, які выдатна авалодаў лётным і баявым майстэрствам, майстар паветранага бою.

[Фр. as — туз.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассява́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны, прыстасаваны для рассявання. Пакуль калгаснікі запаўнялі бак рассявальнага апарата, лётчык праводзіў інструктаж сігнальшчыкаў. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́куліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Разм. Вываліцца, выпасці. Лётчык да таго высоўваўся з кабіны, што здавалася, ён вось-вось выкуліцца. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лётнік ’авіятар’ (Вайск. сл.), ’лётчык’ (лях., Сл. паўн.-зах.). Запазычвае з польск. lotnik ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паўкру́глы, ‑ая, ‑ае.

Які мае форму паўкруга. З кабіны вылез лётчык. Ён быў у шлеме з паўкруглымі акулярамі, у цёплым камбінезоне і унтах. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)