па́кулле, -я, н.

Грубае валакно, якое адходзіць пры апрацоўцы лёну, канапель.

Заканапаціць шчыліны пакуллем.

|| прым. па́куллевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кастры́ца, -ы, ж.

Адходы лёну і канапель, якія атрымліваюцца пасля перацірання і трапання.

|| прым. кастры́чны, -ая, -ае і кастры́цавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

атрэ́п’е, -я, н., зб.

1. Адыходы, якія атрымліваюцца пры трапанні лёну, пянькі.

Сабраць а.

2. Старое, зношанае адзенне.

Хадзіць у атрэ́п’і.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мякі́на, -ы, ж.

Адыходы, якія застаюцца пасля абмалоту і ачысткі зерневых, бабовых культур і лёну.

|| прым. мякі́нны, -ая, -ае.

М. хлеб.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

валакні́стасць, ‑і, ж.

Уласцівасць валакністага. Валакністасць лёну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ільновалакно́ і льновалакно́, ‑а, н.

Валакно лёну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пра́нік, -а, мн. -і, -аў, м.

Плоскі драўляны брусок з ручкай для выбівання бялізны пры мыцці ці абівання, абмалоту лёну і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ільнотраста́ і (пасля галосных) льнотраста́, -ы́, ДМ -сце́, ж.

Вылежалыя або вымачаныя сцёблы лёну, з якіх атрымліваюць прадзільнае валакно.

Шаўкавістая л.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ільнатка́цкі і льнатка́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ткання, ткацтва лёну. Ільнаткацкая вытворчасць. Ільнаткацкі цэх. Ільнаткацкая майстэрня. // Прызначаны для ткання лёну. Ільнаткацкая машына. Ільнаткацкі станок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ільнасе́мя і льнасе́мя, ‑я, н.

Насенне лёну, ільняное семя.