су́ткі, ‑так; адз. няма.

Адзінка вымярэння часу, роўная 24 гадзінам; працягласць дня і ночы. Колькі падзей адбылося ў .. жыцці [Машы] за адны толькі суткі! Шамякін. Задажджылася раптам на цэлыя суткі. Брыль. Ляцяць птушкі круглыя суткі — удзень і ўначы. Ігнаценка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праляце́ць, -лячу́, -ляціш, -ляціць; -ляцім, -леціце́, -ляця́ць; -ляці; зак.

1. Лецячы, перамясціцца на якую-н. адлегласць.

П. семсот кіламетраў.

2. што. Лецячы, прамінуць што-н.

Самалёт праляцеў горы.

3. Хутка праехаць, прайсці, мінуць (разм.).

Праляцеў курёрскі поезд.

Незаўважна праляцеў адпачынак.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Мільгануць, пранесціся (разм.).

Маланкай праляцела думка.

|| незак. пралята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. пралёт, -у, М -лёце, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гусь, ‑і; Р мн. гусей; ж.

Буйная вадаплаўная птушка сямейства качыных з доўгай шыяй, свойская або дзікая. Гусі шэрыя крык узнялі Над ракой ля прыціхлай вярбы. Панчанка. Угары доўгім ланцугом ляцяць дзікія гусі. Гамолка.

•••

Як з гусі вада гл. вада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ле́тась, прысл.

Разм. У мінулым годзе. [Ліза:] «Я ўжо так прывыкла да вучняў, што цяпер было б шкада іх пакідаць... У мяне ў гэтым годзе іх больш, чым летась». Шахавец. Ляцяць, як і летась, у вырай З наседжаных гнёзд жураўлі. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́рай, -раю м.

1. тёплые края́;

пту́шкі ляця́ць у в. — пти́цы летя́т в тёплые края́;

2. ста́я перелётных птиц;

3. вре́мя отлёта (перелёта) птиц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыме́та, ‑ы, ДМ ‑меце, ж.

Тое, што і прыкмета. Дзед Талаш і Мартын Рыль былі запісаны ў асобны спісак з пералічэннем прымет, па якіх можна пазнаць іх. Колас. — А ляцяць як нізка! — Зіма блізка, — напамінае Сцяпан вядомую ўсім прымету. Крапіва. Зачарнелі дарогі — добрая прымета на ўраджай. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцягано́сец, ‑носца, м.

1. Асоба, якой даручана несці сцяг. Сцягі ляцяць, смяюцца трубы, чаканіць крок за сцяганосцам зямлі венгерскай маладосць. Вялюгін. Ад кулі ўпадзе сцяганосец Ці дрэўка асколкам ссячэ, — Нябачныя рукі ўзносяць Штандар і яшчэ і яшчэ. Гаўрусёў.

2. перан. Барацьбіт, змагар за ўсё перадавое. Савецкі Саюз — сцяганосец міру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчаўчо́к, ‑чка, м.

1. Рэзкі, кароткі, адрывісты гук, які ўтвараецца пры рэзкім сутыкненні, рабоце механізма і пад. Сухі, ледзь чутны шчаўчок пачуўся ў пакоі — патрон даў асечку. Лупсякоў.

2. Тое, што і пстрычка. Ад шчаўчка пігмея ляцяць тарчма, Паўзуны, бяскрылае зло, Накіп людская, свінушнік, карчма, Эстэцкіх гадзін, кубло. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адляце́ць, -лячу́, -ляці́ш, -ляці́ць; -ляці́м, -леціце́, -ляця́ць; -ляці́; зак.

1. Летучы, перамясціцца, аддаліцца ад каго-, чаго-н. на пэўную адлегласць.

А. на дзесяць кіламетраў.

2. Паляцець; пакінуць якое-н. месца, вылецеўшы.

Адляцелі буслы ў вырай.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Адысці, мінуць, знікнуць (кніжн.).

Дні дзяцінства адляцелі.

4. Адскочыць убок ад моцнага ўдару, штуршка (разм.).

Мячык адляцеў ад сцяны.

5. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Адарвацца, адпасці (пра што-н. прымацаванае; разм.).

Наклейка адляцела.

|| незак. адлята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заляжа́цца, ‑ляжуся, ‑лежышся, ‑лажыцца; зак.

Праляжаць доўга, больш звычайнага, дазволенага. Бярозка сам устаў і нават пацягнуўся, як чалавек, які лішне заляжаўся ў пасцелі. Шахавец. // Праляжаць доўга без ужытку, збыту і пад. Праз дажджы ляцяць, праз буры, Быццам тыя галубкі, Не залежацца на пошце Нецярплівыя радкі. Куляшоў. // Страціць свежасць або сапсавацца ад працяглага ляжання, захоўвання. Дзесьці заляжалася і не мае збыту мыла. Філімонаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)