Ляпі́та, лепі́та ’пячнік’, ’майстар нешта ляпіць з гліны’ (Янк. 1; маг., Нар. словатв.; КЭС, лаг.). Да ляпі́ць (гл.). Аб пашырэнні суфікса ‑іта, які з’яўляецца працягам балт. ‑i‑ta (Слаўскі, SP, 2, 38), на бел. моўнай тэрыторыі гл. Сцяцко (Афікс. наз., 44).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спана́трыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., з інф. і без дап.

Абл. Прывыкнуць, прызвычаіцца рабіць што‑н. Летась былі спанатрылі ластаўкі ляпіць гняздо над самай галавой Хрыста, пакрысе залепліваючы яе граззю. Пташнікаў. [Цётка:] — А то спанатрыў [хлопчык]: абы-што, дык у слёзы. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ле́пкацца ’цалавацца’ (ТС). Адпрыметнікавае ўтварэнне, як слізгацца. Да *лепкі / ліпкі, ліпнуць, ляпіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мадэлі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

1. Рабіць, ствараць мадэль (у 2, 3 і 6 знач.). Мадэліраваць паліто. Мадэліраваць новую марку аўтамашыны.

2. У скульптуры — апрацоўваць паверхню, падаючы ёй пэўную форму; ляпіць.

3. У жывапісе — перадаваць аб’ём, рэльефнасць на карціпе пры дапамозе светаценю.

[Фр. modeler ад лац. modulus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Ляпа́й, лепа́й ’муляр’ (ТС). Да ляпі́ць (гл.). Аб суфіксе ‑ай гл. Сцяцко, Афікс. наз., 23.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ле́пка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. ляпіць (у 1 знач.). // Пра характар, якасць апрацоўкі, выяўлення аб’ёмнасці (скульптуры, карціны, малюнка). Цудоўная лепка.

2. Тое, што вылеплена. Нарада адкрылася ў прыгожай утульнай зале з двух’яруснымі балконамі, з адмысловай лепкай на сценах. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляпёх ’перапечка з хлебнага цеста’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Прасл. рэгіяналізм. Да ляпі́ць (гл.). Утвораны пры дапамозе суф. ‑exъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сле́пливать несов.

1. (делать слепок) ляпі́ць, зле́пліваць, зляпля́ць;

2. (склеивать) зле́пліваць, зляпля́ць;

3. перен. (делать небрежно), разг. зле́пліваць, зляпля́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ляпя́нік ’ганчар’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Да ляпі́ць (гл.). Аб суфіксе ‑янік (які з ‑яннік) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 56–57.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляпе́ка ’муляр, пячкур’ (Бяльк.), раг. ляпей, шчуч. ляпняк, смарг. ляплёнік ’тс’, ’ганчар’ (Сл. ПЗБ). Да ляпі́ць ’рабіць, будаваць з гліны’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)