гарбу́зік, ‑а, м.

1. Памянш. да гарбуз (у 2 знач.); невялікі гарбуз. Адзін сынок Юзік і той — як гарбузік. З нар.

2. Гарбузовае семечка. Лушчыць гарбузікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налу́шчыць, ‑лушчу, ‑лушчыш, ‑лушчыць; зак., чаго.

1. Ачысціць ад шалупін, якой‑н. абалонкі нейкую колькасць чаго‑н. Налушчыць міску гарбузікаў. Налушчыць гароху.

2. і без дап. Насмеціць шалупіннем. Налушчыць на падлогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лю́шчына ’непатрэбная рэч, прадмет’ (міёр., Нар. словатв.). Утворана ад прасл. асновы lusk‑/luzg‑ ’лушпайкі, лупіна’. Да лушчыць (гл.). Пачатковае лʼ‑, як у серб.-харв. љу̀скати ці балг. люштелушчыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лужджы́ць ’церці лён, аддзяляючы валакно ад кастрыцы’ (воран., Сл. ПЗБ) — звонкі варыянт лушчыць пад уплывам балт. моў, параўн. літ. lùgždinti, lukšdéntiлушчыць’ (Сл. ПЗБ, 2, 679). Параўн. вы‑лукшчывацца ’аддзяляцца (пра льновалакно)’ — літ. išsi‑lukštinti ’тс’ (Лаўчутэ, 68) і лукшчы́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лушчыны́ ’лупіны’ (бераст., Сцяшк. Сл.). Утворанае па аналогіі да лупі́ны ад лу́шчыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лукшчы́цьлушчыць (боб, гарох)’ (астр., Сл. ПЗБ). Літуанізм. Параўн. літ. lùkštyti ’тс’. Гл. таксама звонкі варыянт лужджы́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лушчаві́ны ’шалупінне ад струка бабовых’ (карэліц., навагр., ігн., Сл. ПЗБ, Сцяшк.). Да лу́шчыць (гл.). Утварэнне гл. лупаві́ны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́зга́ць, лузка́ць ’лузаць (насенне, арэхі)’, ’лушчыць’ (Нас., Бяльк., Гарэц., Дразд., ТСБМ, ТС; шкл., Мат. Маг.), лу́зга́цца ’лёгка адставаць ад кароны’ (Гарэц.). Укр. лу́згати, рус. лу́згать, каш. lëzgac, славен. lúzgati ’тс’, ц.-слав. лузьгати ’грызці, есці’. Прасл. luzgatiлушчыць, вылушчваць, здабываць са стручка’. Утворана ад luzga. Да лузга́, луза́ць (гл.). Сюды ж лу́зкыньня ’лузанне’ (Юрч. Вытв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лушчане́ц ’спелы арэх’ (іўеў., Сцяшк. Сл.; Сл. ПЗБ). Да лу́шчыць (гл.). Суфікс ‑ец, як у лузане́ц < луза́н (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лушчонік ’лушчаны арэх’ (кліч., Жыв. сл.; лаг., Шатал.). Да лу́шчыць (гл.). Аб суфіксе ‑онік гл. Сцяцко (Афікс. наз., 61–62).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)