поко́сный сенако́сны;

поко́сный луг сенако́сны луг, сенажа́ць;

поко́сное вре́мя, поко́сная пора́ касьба́, сенако́с, касаві́ца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́йма, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Частка рачной даліны, якая затапляецца ў час разліву.

|| прым. по́йменны, -ая, -ае.

П. луг.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бялу́га, -і, ДМу́зе, мн. -і, -лу́г, ж.

Каштоўная прамысловая рыба сямейства асятровых.

|| прым. белужы́ны, -ая, -ае.

Белужыная ікра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сухадо́л, -а, м.

Бязводная лагчына, схіл, луг, якія атрымліваюць вільгаць толькі ад талай або дажджавой вады.

|| прым. сухадо́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

травяні́сты, -ая, -ае.

1. Які зарос травою.

Т. бераг.

2. Які з’яўляецца травой, складаецца з травы.

Травяністыя расліны.

Т. луг.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рассціла́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв.. -а́ецца; незак.

1. гл. разаслацца.

2. Размяшчацца на вялікай прасторы.

За хатай рассцілаўся луг.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́плаў, -лаву, мн. паплавы́, паплаво́ў, м.

Луг у пойме ракі.

Касіць п.

|| памянш. паплаво́к, -лаўка́, мн. -лаўкі́, -лаўко́ў, м.

|| прым. паплаўны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́лугаваць

‘дадаць да чаго-небудзь луг (шчолак)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́лугую вы́лугуем
2-я ас. вы́лугуеш вы́лугуеце
3-я ас. вы́лугуе вы́лугуюць
Прошлы час
м. вы́лугаваў вы́лугавалі
ж. вы́лугавала
н. вы́лугавала
Загадны лад
2-я ас. вы́лугуй вы́лугуйце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́лугаваўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вылуго́ўваць

‘дадаваць да чаго-небудзь луг (шчолак)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. вылуго́ўваю вылуго́ўваем
2-я ас. вылуго́ўваеш вылуго́ўваеце
3-я ас. вылуго́ўвае вылуго́ўваюць
Прошлы час
м. вылуго́ўваў вылуго́ўвалі
ж. вылуго́ўвала
н. вылуго́ўвала
Загадны лад
2-я ас. вылуго́ўвай вылуго́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час вылуго́ўваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заслу́га, -і, ДМу́зе, мн. -і, -лу́г, ж.

Грамадска карысны ўчынак, дзейнасць, вартыя павагі і агульнага прызнання.

Атрымаць па заслугах.

З. перад навукай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)