саніта́р, ‑а, м.

Асоба малодшага медыцынскай персаналу ў лячэбных установах, якая даглядае хворых і раненых, сочыць за чысцінёй у палатах і пад. На парозе прыемнага пакоя з’явіўся санітар. Каліна. Калі ў карцэр прыйшоў лекар з санітарам, Андрэй нават не звярнуў на іх увагі. Машара. // У арміі — радавы медыцынскай службы, які аказвае рапеным першую дапамогу і выносіць іх з поля бою. — Саніта-ар! — голасна крыкнулі паблізу. «Алёша?» — мільганула ў Антанюка, але затрымлівацца нельга было — рота атакавала. Хадкевіч. // перан. Пра таго або тое, што дапамагае захаванню здароўя, чысціні каго‑, чаго‑н. Дзятлы і мурашкі — лясныя санітары.

[Лац. sanitas — здароўе.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Канава́ллекар без спецыяльнай ветэрынарнай адукацыі, які займаецца лячэннем і накладаннем коней і быкоў’, ’дрэнны ўрач, невук у медыцыне’ (ТСБМ, Бяльк., Янк. 1; мазыр., З нар. сл.; навагр., Нар. словатв.). Укр. коновал, рус. конова́л, арханг., ленінград., наўг. конева́л. Ст.-рус. коневалъ, коновалъ (XVI ст.). Запазычана са ст.-польск. konawał ’тс’ (Фасмер, 2, 311), якое з koń ’конь’ і walić ’паваліць’, напр. рус. вали́ть (каня, быка) ’пакладаць’ з першаснага значэння ’той, хто валіць (кладзе) каня перад пакладаннем’. Аднак Слаўскі (2, 426) гэту лексему адносіць у разрад прасл. (паўн.-слав.) konovalъ. І Трубачоў (Эт. сл., 10, 194) разглядае яе як прасл. разам з іншымі, падобнымі да яе: konoderъ ’каналуп’, konokradъ ’канакрад’, konopasъ ’канапас’, konoščipъ ’мядзведка, Grillotalpa vulgaris’ konovęzь ’канавязь’, konovodъ ’канавод’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аса́да 1, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Тое, што і аблога (у 2 знач.). Асада крэпасці. Асада горада. Зняць асаду.

2. Гіст. Сядзіба асадніка. Яшчэ калі паны пачалі хапаць каля вёсак зямлю і рабіць сабе асады, сын Альшэўскага — лекар і вядомы забойца — выдаў бацьку карнікам за сувязь з беларускімі партызанамі. Бажко.

аса́да 2, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Стан паводле дзеясл. асаджваць ​1 — асадзіць ​1. Яшчэ больш важная навука — Умець дагнаць касу да ладу І даць ёй выклепку, асаду. Колас.

2. Дзяржанне ў прыладах працы, інструменце (малатку, долаце, гэблі і пад.). Асада нажа.

3. Рамка. Партрэт у прыгожай асадзе.

4. Тое, што і шуфляда (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надра́ць, ‑дзяру, ‑дзярэш, ‑дзярэ; ‑дзяром, ‑дзераце; заг. надзяры; зак.

1. чаго. Аддзіраючы, нарыхтаваць нейкую колькасць чаго‑н. Надраць вязку лыка. □ З маладой ліпы [Алёшка] надраў кары. Якімовіч. // Навыдзіраць, навырываць; нарваць. Жанчыны надралі ў лесе дзеразы, упрыгожылі дугі, уплялі ў дзеразу чырвоныя стужкі. Місько. У густым лазняку [мы] знайшлі стары акон, надралі моху. Жычка.

2. чаго. Разрываючы на часткі, нарваць у нейкай колькасці чаго‑н. Надраць паперы. Надраць каснікоў.

3. чаго. Зняць абалонку з зярнят, ператвараючы іх у крупы. Надраць мяшок круп.

4. чаго. Нацерці на тарцы чаго‑н., натаркаваць. Надраць міску бульбы.

5. што. Разм. Начасаць, расчасаць скуру, нацерці яе чым‑н. цвёрдым. Надраць руку да болю. □ [Камлюк:] — Такая лазня — лепшы лекар... Па сабе адчуваю. Вось надраў венікам ногі, напёк — адразу палягчэла, быццам і не было ў іх праклятага раматусу. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лек, ле́кі ’лякарства’, ’лячэнне’ (Яруш., Шат., ТСБМ), лёкі ’тс’ (Касп., Шат.), укр. лік, лі́ка, рус. лека, паўдн. леко, польск. lek, leki, старое leka, в.-луж. lěk, чэш. lék, славац. liek, славен. lė́k, серб.-харв. ле̑к, lijeka, макед. лек, lʼäk, lḁkó(t), балг. лекът, ц.-слав. лѣкъ, ст.-слав. лѣчьба. Прасл. lěkъ ’лякарства’. Ад яго — дзеяслоў лячыць. Звычайна гавораць як аб запазычанні з прагерм. *lēka ’лякарства’, параўн. гоц. lekeis ’урач’, lēkinón ’лячыць, вылечваць’, ст.-англ. lÆce ’ўрач’, швед. läka ’лячыць’, ст.-в.-ням. láhhi, lāhhinān ’тс’, англ. leech ’урач’ (Бернекер, 1, 710; Брукнер, 293; Фасмер, 2, 478–9; Махэк₂, 325; Мартынаў, Лекс. взаим., 210–213 і інш.). Германскае слова запазычана, аднак, з кельц., параўн. ірл. líaig (р. скл. léga) ’урач’ (Стоўкс, 251). Слаўскі (4, 124) не выключае сувязь герм. са ст.-грэч. léγω ’збіраць, лічыць, гаварыць’ і лац. legō ’гучна прачытваць’, ’агалошваць’, што магло б мець значэнне ’замаўляць’, ’лячыць замовамі’. Агляд літаратуры гл. таксама Фасмер, 2, 477–478; Скок, 2, 296; Бязлай, 2, 132; Шустар-Шэўц, 822–823; Цэйтлін, Этымалогія–75, 69. Сюды ж ле́кар ’урач, знахар’ (Касп., Шат., ТСБМ), ляка́рства, паст. лекарства ’лякарства, лячэнне’ (Яруш., ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Сцяшк.), ліка́рства ’тс’ (Бяльк.), гродз. лекав́аць ’лячыць’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)