дала́яцца, ‑лаюся, ‑лаешся, ‑лаецца; зак.

Разм.

1. Скончыць лаяцца з кім‑н.

2. Лаючыся, дайсці да непрыемных вынікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перекоря́ться несов., разг. спрача́цца; свары́цца, ла́яцца; дакара́ць адзі́н аднаго́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гры́зціся, -зу́ся, -зе́шся, -зе́цца; -зёмся, -зяце́ся, -зу́цца; гры́зся, -злася; -зі́ся; незак.

1. Кусаць адзін аднаго зубамі (пра жывёл).

Сабакі грызуцца.

2. перан. Сварыцца, лаяцца адзін з адным (разм.).

Яны грызуцца паміж сабой.

|| зак. пагры́зціся, -зу́ся, -зе́шся, -зе́цца; -зёмся, -зяце́ся, -зу́цца; -зі́ся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скверносло́вить несов. брыдкасло́віць; гавары́ць бры́дкія сло́вы; бры́дка ла́яцца, бры́дка гавары́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

изрыга́ть несов., уст.

1. выры́гваць;

2. перен. вывярга́ць;

изрыга́ть руга́тельства ла́яцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Русува́ць ’злаваць, шалець, лаяцца’ (Бяльк.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

саба́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; незак.

Разм. груб. Сварыцца, лаяцца. Другому падшыванцу Трахім і сапраўды пакруціў бы вушы, а гэтага ён толькі страшыць, не хоча з суседам сабачыцца. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поноси́тьсяI несов., страд. га́ньбіцца, знеслаўля́цца, ла́яцца; зневажа́цца, абража́цца; см. поноси́тьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

База́рыць ’лаяць’ (Бір. Дзярж.). Параўн. рус. дыял. база́рить ’голасна размаўляць, крычаць, шумець, лаяцца’. Мабыць, вытворнае ад база́р1 (першапачаткова ’лаяцца, крычаць, як на базары’). Наўрад ці ёсць сувязь з базла́ць, базы́каць, базі́каць (гл.), рус. база́нить, базла́нить ’шумець, крычаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ла́яльнік, ‑а, м.

Разм. Той, хто ўвесь час лаецца, любіць лаяцца. Тады ўжо ўсе цельшынцы і неслі свае грахі яшчэ больш грошнаму.. Мадэсту, які быў вельмі заўзяты п’яніца і лаяльнік. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)