гры́зціся, -зу́ся, -зе́шся, -зе́цца; -зёмся, -зяце́ся, -зу́цца; гры́зся, -злася; -зі́ся; незак.

1. Кусаць адзін аднаго зубамі (пра жывёл).

Сабакі грызуцца.

2. перан. Сварыцца, лаяцца адзін з адным (разм.).

Яны грызуцца паміж сабой.

|| зак. пагры́зціся, -зу́ся, -зе́шся, -зе́цца; -зёмся, -зяце́ся, -зу́цца; -зі́ся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)