пары́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм. Тое, што і парыльня. Лазня была гарачая, душная, і многа пары было, і Барашкін двойчы пабыў у парылцы і хвастаўся венікам да змогі. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мы́тарлазня’ (Сл. Эп.-Шып.). З польск. mytarstwo ’чысцец, чысцілішча’ пад уплывам (народная этымалогія) лексемы мыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пірціка, ст.-бел. парашка ’кладоўка’ з літ. pirtikiu̯ ’маленькая лазня’ (Яблонскіс, 168; Булыка, Лекс. запазыч., 209).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раздзява́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Прызначаны для раздзявання. Раздзявальны пакой.

2. у знач. наз. раздзява́льная, ‑ай, ж. Раздзявальня. Лазня была прасторная і выгодная. Адна палавіна была адведзена для раздзявальнай, а ў другой мыліся і парыліся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́зіцца ’мыцца ў лазні’ (маз., Мат. Гом.). Бел. рэгіяналізм, утвораны ад ⁺лазніцца (< лазня), у якім ‑н‑ выпала (параўн. Карскі, 1, 325).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сінаго́га, ‑і, ДМ ‑гозе, ж.

Яўрэйскі малітоўны дом. Мала хто з яўрэяў разумеў словы, якія гаварыў [Моська] богу ў сінагозе ці дома. Корбан. Тут [у мястэчку] ёсць цагляная лазня, царква св. Магдалены, два млыны, дзве школы, сінагога, касцёл і камяніца Базыля Трайчанскага. Колас.

[Ад грэч. synagōgē — сход.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мы́ўніцалазня’ (віц., маг., мін., Яшк.), ст.-рус. мовня, мовьня, мовьница, мовница ’тс’ (X ст.), якія ад дзеяслова шматразовага дзеяння мывати < мыти. Да мыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мыва́лькалазня’ (Сцяшк.; ваўк., Яшк.), мывильня ’тс’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). З польск. umywalka, umywalnia ’умывальнік, умывальня’, якія ад дзеяслова umywać, mywać się ’ўмывацца’ (параўн. і mywanie się ’ўмыванне’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыла́знік ’памяшканне ў лазні, дзе распранаюцца і апранаюцца’ (ТСБМ, Нік. Очерки, П. С., Ласт., Касп., Інстр. 1, Янк. 1). Прыставачна-суфіксальнае да ла́зня (гл.). Параўн. смал. прила́зник ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляжойка ’прыстасаванне з вяровак для ўзнімання на дрэва’ (круп., Сл. ПЗБ). Да ле́зці (гл.). Праблематычным з’яўляецца ‑ж‑ замест ‑з‑ (параўн. іншыя назвы гэтай рэаліі — лязіва, лазіва, лазня) і незвычайны вакалізм суфікса ‑ойк‑а (балтыйскі ўплыў?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)