Лазавікі́ лазовыя лапці’ (Касп.). Да лаза, лазовы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лознікі ’балотныя д’яблы’ (Нік., Няч.). Да лаза́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́йма, ‑ы, ж.

Частка рачной даліны, якая затапляецца вадой у час разліву. У поймах пачынае зелянець трава і лаза, спрабуюць галасы жабы. Лупсякоў. Пойма ў.. [Прыпяці] шырокая, балоцістая.., з паплавамі і драбналессем. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кусто́ўе, ‑я, н., зб.

Разм. Кусты (у 1 знач.). Дазодзілася [Мірону Іванавічу] па начы лазіць з хлопцамі па кустоўю, па росным жыце, наладжваць засады на дарогах. Лынькоў. Наперадзе, мусіць, у лагчынцы, зашарэла нейкае кустоўе — лаза ці які хмызняк. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскашава́ць, ‑шую, ‑шуеш, ‑шуе; незак.

Разм. Тое, што і раскашавацца. [Іван Іванавіч:] — Хто-хто, а я помню яшчэ, як хвастаў бізун па батрацкіх спінах, калі тут раскашаваў ненажэра Скірмунт. Даніленка. Раскашавала мокрая лаза, цяжкія, някошаныя травы на берагах дымелі. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіню́ха, ‑і, ДМ ‑нюсе, ж.

1. Шматгадовая травяністая расліна сямейства сінюхавых (выкарыстоўваецца ў медыцыне і тэхніцы). Калі павявае вецер, .. шуміць тады лаза і шапоча падсохлая не скошаная ля кустоў асака, сінюха і трава-елка. Пташнікаў.

2. Тое, што і сінюшнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лазаві́к1 ’мёд, які збіраюць з борцей вясной (астаткі леташняга)’ (Маш.) — ад лазовы мёд < лаза (відавочна, таму, што вясной пчолы збіраюць пылок з коцікаў на лазе і вярбе). Утворана паводле мадэлі верасавы (БелСЭ, 7, 168). Не выключана і магчымасць кантамінацыі лазіць і сакавік (красавік).

Лазаві́к2 ’жыхар балотнага краю’ (экспр.) (Шат.), ’лясун’ (Мат. Гом.). Ад лававы (жыхар) ’які жыве ў лазе’. Да лаза́ (гл.).

Лазавік3 ’вялікі цёмны лешч, які нерастуе ў сярэдзіне красавіка, калі з’яўляюцца першыя лісткі на лазе’ — басейн Нёмана (Жукаў, Рыбы, 1958, 115). Да лаза́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вець ’радок, нізка’ (Федар., 6), відавочна, з’яўляецца пераносам з першаснага вець ’галіна’ → ’галіна, на якой у радок сядзяць птушкі’, укр. віть ’галіна’, рус. паўд. веть ’тс’, польск. wić ’тонкі пруток, гнуткая лаза’; ’адросткі раслін’, балг. вица ’тс’, літ. vytìsлаза’, лат. vitols ’вярба’, лац. vītis ’вінаградная лаза’, ст.-в.-ням. wîda ’вярба’, ст.-інд. vētasás ’прут, павойная расліна’, авест. vaēiti ’вярба’, н.-перс. bîd, грэч. ὀῖσος ’тс’, ἰτέα (Ϝιτέα) ’вярба’. Прасл. větь мела значэнне ’павойная расліна’. Чаргаванне ў корані. Да віць. Гл. Фасмер, 1, 306; Брукнер, 613; Махэк, 692; Шанскі, 1, В, 77; БЕР, 1, 156.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

але́шнік, ‑у, м., зб.

1. Альховы лес, зараснік альховых кустоў. За полем пачынаўся гай з густога алешніку і бярэзніку. Якімовіч. Густы алешнік і месцамі лаза зялёнай сцяной аплялі азёрныя берагі з усіх бакоў. Галавач.

2. Альховыя дровы, будаўнічы матэрыял з вольхі і пад. Воз алешніку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

алёс, алёсу і альсу, м.

Абл. Нізкі заліўны луг; зарослая хмызняком або трысцём нізіна; забалочанае месца. Побач з дарогай ляжаў цёмны дрымучы алёс. Там сярод дрэў угадваліся лаза, чарот і зялёныя завадзі. Ракітны. Нялёгка дарогаю гэтай ісці, Па алёсах глухіх, у высокім трысці. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)