шэ́фства, -а, н.

Грамадская дзейнасць па аказанні культурнай, вытворчай і іншай дапамогі.

Браць ш. над кім-н.

|| прым. шэ́фскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акулірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., што (спец.).

Прышчапіць (прышчэпліваць) да дзікай расліны вочка культурнай расліны.

А. дзічку.

|| наз. акулірава́нне, -я, н. і акуліро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

партыкуляры́зм, ‑у, м.

Кніжн. У буржуазнай навуцы — паняцце, якое абазначае ўсякі рух з мэтай набыцця або ўтрымання палітычнай, адміністрацыйнай ці культурнай аўтаноміі для тых або іншых частак дзяржавы.

[Ад лац. particularis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сорт, -у, М со́рце, мн. сарты́, -о́ў, м.

1. Тое, што і гатунак.

Першы с. (таксама перан.: пра што-н. вельмі добрае). Мука першага сорту.

2. Разнавіднасць якой-н. культурнай расліны, якая адрозніваецца ад іншых раслін гэтага ж віду якімі-н. каштоўнымі якасцямі.

Высокаўраджайныя сарты пшаніцы.

|| прым. сартавы́, -а́я, -о́е (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ВОКС (Всесою́зное о́бщество культу́рной свя́зи с заграни́цей) ВОКС, род. ВО́КСа м. (Усесаю́знае тавары́ства культу́рнай су́вязі з заграні́цай).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

культпро́п, ‑а, м.

1. Скарочаная назва аддзела культуры і прапаганды пры партыйных і савецкіх органах (у 1920–30 гг. у СССР).

2. Разм. Той, хто загадвае культурнай і прапагандысцкай работай у якой‑н. арганізацыі, установе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шэ́фства, ‑а, н.

1. Выкананне абавязкаў шэфа (у 1 знач.).

2. Грамадская дзейнасць па аказанню пастаяннай таварыскай, культурнай, вытворчай і пад. дапамогі каму‑н. Дзеці вядуць пошук невядомых герояў, бяруць шэфства над сем’ямі загінуўшых воінаў. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сорт, ‑у, М сорце, м.

1. Тое, што і гатунак. Мука першага сорту.

2. Разнавіднасць якой‑н. культурнай расліны, якая адрозніваецца ад іншых раслін гэтага ж віду якімі‑н. каштоўнымі ў гаспадарчых адносінах уласцівасцямі. Высокаўраджайныя сарты пшаніцы.

3. Разм. Від, род каго‑, чаго‑н. У Мінску дактары добрыя. Першага сорту спецыялісты. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадстаўні́к, ‑а, м.

1. Асоба, якая прадстаўляе чые‑н. інтарэсы, дзейнічае па даручэнню або ад імя каго‑н. Яшчэ мінулай восенню ў нас пабывалі прадстаўніка Штаба партызанскага руху з Масквы. Карпюк. // Службовая асоба, якая прадстаўляе сабой інтарэсы якой‑н. дзяржавы. Дыпламатычны прадстаўнік.

2. Чалавек, які прадстаўляе сабой пэўную групу людзей або якую‑н. галіну дзейнасці, выразнік чыіх‑н. інтарэсаў. І гэтая пераклічка прадстаўніка старэйшага пакалення бальшавікоў з самым юным пакаленнем гучэла як клятва. Якімовіч. І. Замоцін, прадстаўнік старой акадэмічнай навукі, у новых сацыяльна-грамадскіх умовах здолеў зразумець сутнасць ленінскага вучэння аб культурнай спадчыне. Мушынскі.

3. Узор, экземпляр якога‑н. разраду жывёл, раслін і пад. Усурыйскі янот з’яўляецца адзіным прадстаўніком сямейства сабак, які на ўвесь зімовы час кладзецца спаць у нару, як мядзведзь ці барсук. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

1. Невялікая рама (у 2 знач.). Партрэт жонкі Івана Ігнатавіча вісеў, нібы абраз, у чырвоным куце хаты, у рамцы пад шклом. Хомчанка. // Графічнае абрамленне тэксту, малюнка. Арнаментальная рамка. Жалобная рамка. // Пра тое, што з’яўляецца абрамленнем чаго‑н. Здалёк матава-срэбным люстрам у цёмна-кучаравых, мазаічных рамках блішчыць рака. Нікановіч.

2. толькі мн. (ра́мкі, ‑мак); перан. Межы, у якіх павінна адбывацца, адбываецца што‑н. Жыццё ў ранейшых, дзедаўскіх, рамках здавалася цесным і сумным. Ракітны. Праўда, медыцынская практыка ва ўмовах партызанскага жыцця шмат чаму навучыла.. [Коўбеца], стала больш разнастайнай, выйшла з рамак ранейшай спецыяльнасці. М. Ткачоў. У рамках культурнай праграмы перад удзельнікамі свята выступілі творчыя калектывы, артысты і спартсмены. «Звязда».

3. Тое, што і рама (у 4 знач.). [Міхалка] адчыніў стрэшку вулля, рассунуў рамкі, каб быў вольны праход пчолам. Якімовіч.

4. Тэхнічнае прыстасаванне, знешне падобнае на невялікую раму (у 2 знач.). Прыцэльная рамка кулямёта.

•••

Выйсці за рамкі гл. выйсці.

Выйсці з рамак гл. выйсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)