кро́іцца, кроіцца; незак.

1. Паддавацца кройцы. Хром лёгка кроіцца.

2. Зал. да кроіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дакро́іць, -кро́ю, -кро́іш, -кро́іць; -кро́ены; зак., што.

1. Закончыць кройку чаго-н.

Д. сукенку.

2. Адрэзаць дадатковую частку ад цэлага або парэзаць што-н. дадаткова на кавалкі.

Д. хлеб.

|| незак. дакро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кро́йка, ‑і, ДМ кройцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. кроіць (у 1–3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыкро́іць, ‑крою, ‑кроіш, ‑кроіць; зак., што.

Прыладзіць, падагнаць кройкай. Прыкроіць рукавы да сукенкі. Прыкроіць боты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пластова́ть несов.

1. (накладывать пластами) пластава́ць;

2. (резать пластами) кро́іць, скрыля́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Крой ’укройванне адзення’ (ТСБМ, КЭС, лаг., Яруш., Касп.). Параўн. кроіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пласта́ть несов.

1. (резать пластами) кро́іць, скрыля́ць;

2. (распластывать) пластава́ць;

3. (рыбу) патрашы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Крэ́йзаць ’крэмзаць’ (Жыв. сл., Нар. лекс., Нар. словатв.). Кантамінацыя крэмзаць (гл.) і кроіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

терза́ть несов.

1. (раздирать) раздзіра́ць; рваць;

2. перен. (причинять страдание) му́чыць; (душу, сердце) кро́іць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскро́іць, -кро́ю, -кро́іш, -кро́іць; -кро́ены; зак., што.

1. Кроячы, разрэзаць.

Р. матэрыял на касцюмы.

2. Парэзаць на часткі (пераважна пра хлеб).

3. Нанесці глыбокую сечаную рану, рассячы (разм.).

|| незак. раскро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. раскро́йванне, -я, н. і раскро́й, -ю, м. (да 1 знач.).

|| прым. раскро́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)