ло́кан, а, м.

Кучаравая ці завітая пасма валасоў. Ліда падымае галаву, адкідае з ілба цёмныя локаны. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́таржнік, а, м.

Тое, што і катаржанін. У лесе, як казалі, туляліся катаржнікі, уцёкшыя з астрога. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пісямко́, а, н.

Памянш.-ласк. да пісьмо (у 1 знач.). — Напішы мне, калі ласка, Пісямко дахаты! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сне́нне, ‑я, н.

Разм. Сон. Няўжо то праўда, а не сненне, І мара йдзе ў ажыццяўленне? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шку́рніцтва, а, н.

Разм. Дзеянні, паводзіны, учынкі шкурніка (у 2 знач.). Дарогу даць таму, Што чэсна і здарова, А з гніллю, шкурніцтвам Расправіцца сурова!.. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ні́жнік, а, м.

Уст. Малодшая фігура ў ігральных картах; валет. У першай кучцы [карт] пасярэдзіне аказаўся .. туз, а з краю — званковая дзевятка, з другога — [к]растовы ніжнік. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ця́мкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і цямлівы. [Пан:] — Ты, відаць, хлапчына цяжкі, А цяпер такі загад: Я зайграю на раялі, А ты ўтор мне падбяры. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўся́нік, а, м.

Крылатае насякомае, якое жыве ўсяго некалькі дзён; падзёнка. Рыба цяпер лепш бярэцца на аўсянікаў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

афіцэ́рства, а, н., зб.

Афіцэры. Шмат па якіх маёнтках акупаванага Палесся ладзілі паны пышныя банкеты польскаму афіцэрству. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клак, а, м.

Тое, што і пыж. Засыпаў [Дзед Талаш] у стрэльбу добрую порцыю пораху, туга забіў яго клакам. Колас.