ка́нцлер, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Адна з вышэйшых урадавых пасад у некаторых краінах Заходняй Еўропы, Вялікабрытаніі і інш., а таксама асоба, якая займае гэту пасаду.

2. Начальнік канцылярыі вялікага князя ў Вялікім Княстве Літоўскім, хавальнік дзяржаўнай пячаткі (гіст.).

3. Вышэйшы грамадзянскі чын у Расіі да 1917 г. (гіст.).

|| прым. ка́нцлерскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

княгі́ня, ‑і, ж.

1. Жонка князя.

2. Нар.-паэт. Нявеста. — Вось ты да дзяўчыны заляцаешся і, ведаю я, любіш ты яе. Чым яна для цябе не княгіня? Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хі́сткасць, ‑і, ж.

Уласцівасць хісткага. Хісткасць спадзяванняў. □ Маральнае паражэнне князя — не што іншае, як неабвержны доказ хісткасці жыццёвых устаяў таго ладу, які трымаецца на грашах і насіллі. Ярош.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міралю́бны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і міралюбівы. Паша краіна заўсёды была, ёсць і застанецца міралюбнай. «Работніца і сялянка». Тон князя змяніўся і з сухавата-здзеклівага стаў амаль міралюбным. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сапежы́нка ’гатунак грушы’ (Нас.), сапяжа́нка ’тс’ (Касп., Сцяшк. Сл.). Польск. sapieżanka ’тс’. Ад імя князя Сапегі, з садоў якога паходзіў гэты гатунак груш (Нас., 573; Дарашэўскі, 8, 65).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

эмі́р, ‑а, м.

Тытул правіцеля, уладарнага князя ў некаторых мусульманскіх краінах Усходу і Афрыкі. // Асоба, якая мае гэты тытул. А хіба вочы вясёлымі будуць, Калі людзі эміра (якія там людзі!) Адабралі ў іх колеры. Сіпакоў.

[Араб. amīr — уладар.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ушыркі́, прысл.

На шырокую адлегласць; у шырыню. А за балотамі, якія цягнуліся ўшыркі вярсты тры, пачыналіся непраходныя лясы князя Радзівіла. Чарот. Ад жылога гарадка вытворчую базу аддзяляе векавы бор, што працягнуўся на пяць кіламетраў ўшыркі. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пісарчу́к, ‑а, м.

Разм.

1. Памочнік пісара. З боку ж Даўбешкі быў яго памочнік, пісарчук, прозвішча якога мне казалі, ды я забыўся. Гарэцкі. Уладыслаў адразу заняў пасаду пісарчука ў адным з маёнткаў князя Радзівіла. Машара.

2. Зніж. Пісар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укру́г, прысл. і прыназ.

Абл.

1. прысл. Кругом, вакол. Раз бяседа вялікая ў князя была: На пасад дачку княжну садзілі; За сталом він заморскіх крыніца цякла, Бегла музыка ўкруг на паўмілі. Купала.

2. прыназ. з Р. Вакол чаго‑н. Няяркая, маленькая вясёлка Укруг месяца ледзь бачна зіхаціць. Багдановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Капе́йка ’адна сотая рубля і манета гэтай вартасці’, капейкі ’дробныя разменныя манеты’, ’грашовыя сродкі’ (ТСБМ). З рус. копейка, якое з копейная деньга (XV ст.) — на манеце была выява князя на кані з дзідай у руцэ (съ копиемъ) < копьё (Фасмер, 2, 317; Шанскі, 2 (К), 303). Да кап’ё (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)