і́рад, ‑а, М ‑дзе, м.

Лаянк. Мучыцель, кат. — Божа мой, божа! За што мне такая кара! Лепш бы я малою памерла, чым жыць з такім ірадам, з такім п’яніцам. Колас. — Што ім трэба, ірадам? Чаму ім няма спакою ад таго, што людзі мірна жывуць? Шамякін.

[Па імені цара Іудзеі Ірада, які паказваецца ў евангеллі вельмі жорсткім.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трыумфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; незак.

Разм.

1. над кім-чым і без дап. Атрымліваць перамогу, браць верх. Над краем шыбеніц, астрогаў Трыумфаваў каронны кат. Купала.

2. без дап. Радавацца, весяліцца з прычыны перамогі над кім‑н., з поваду поспеху ў чым‑н. Станіслаў трыумфаваў, смакуючы наперад выйгрыш закладу. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ката́ць ’катаць’ (у розных значэннях). Слова вядома не ва ўсіх слав. мовах (у такой форме) і этымалогія яго таксама няпэўная. Трубачоў (Эт. сл., 9, 162) параўноўвае балг. дыял. ка́там ’хадзіць на справах, гаспадарыць’, ст.-рус. катати ’катаць’, рус. ката́ть ’вазіць і да т. п.’, ’гойдаць’, ’ляжаць хворым’, ’рабіць з бітай шэрсці’, ’валяць (абутак)’, ’гладзіць’, далей укр. ката́ти ’біць’, ката́тися ’катацца’, ката́ти ’качаць катком зямлю’, ’выціскаць ваду качаннем’, далей бел. ката́цца ’катацца’, ката́ць (дыял.) ’скручваць у трубку’. Магчыма (як зваротныя вытворныя), сюды адносяцца чэш. katкат’, славац. kat, польск. kat, далей рус. дыял. кат ’калёсны след’; ’каток для ўкачвання поля’ і інш. Прасл. *katati (), якое суадносіцца з прасл. *kotiti (гл. каці́ць) і *katjati (гл. кача́ць). Параўн. яшчэ Фасмер, 2, 209–210.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лю́тар ’бязбожнік’ (Сцяц.), ст.-бел. лютаръ, лютеръ, люторъ, лютеранинъ (XVI ст.) ’лютэранец’, якія са ст.-польск. luter, lutaranin, luteryjanin. Утвораны ад прозвішча Марціна Лютэра — Luther, дзеяча нямецкай Рэфармацыі. Праціўнікі вучэння Лютэра збліжалі яго прозвішча з прыметнікам люты, параўн. лю́тыр ’мучыцель, кат’ (Нас.), са значэннем ’чужынец’: палес. оўруцк. лю́трі ’іншаверцы’ > ’чужаземцы’ (Булыка, Запазыч., 192).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гад, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Змяя, гадзюка. [Бусел] ляціць з небасхілу, нішчыць гадаў гатовы... Дубоўка.

2. Разм. лаянк. Пра агіднага, шкоднага чалавека. Ота зірнуў на гаспадара, як на гадзюку, і спакойна сказаў: — Гад! Гнілая калода! Бядуля. Вораг ёсць вораг: грабежнік і кат, Не вер яму, гаду. Колас.

•••

Гад печаны — тое, што і гад (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Місцю́к, місьцю́к ’мастак, майстар, знаўца’, ’зух’ (Нас., Грыг., Бяльк.; паўд.-усх., КЭС), укр. мистю́к, рус. мастюк. Параўн. яшчэ бел. мастак. Усе з’яўляюцца пераўтварэннем са ст.-бел. майстеръ, майстръ, мастеръ, мистръ, мийстръ ’майстар, начальнік, правіцель’, ’настаўнік’, ’кат’, якія праз ст.-польск. мову прыйшлі з с.-в.-ням. meistere лац. magister ’правіцель; кіраўнік, настаўнік’ (Карскі, Труды, 312; Жураўскі, Бел. мова, 61; Булыка, Лекс. запазыч., 189).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

и́зверг вы́людак, -дка м., вы́радак, -дка м.; (палач, мучитель) кат, род. ка́та м.; звер, род. зве́ра м.;

и́зверг ро́да челове́ческого бран. вы́людак ро́ду чалаве́чага.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ашука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

1. Наўмысна ўвесці каго‑н. у зман. [Юля] дзяўчат ашукала, што пойдзе да знаёмых. Васілевіч. // Не выканаць абяцання, парушыць дадзенае слова; абысціся несумленна з кім‑н. Стрэў дзяўчыну паніч. Абяцаў ажаніцца на ёй. Ашукаў. Лужанін.

2. перан. Падманваючы, дамагчыся чаго‑н. Не ашукала смерць салдата, Дык насмяяўся люты кат. Глебка.

3. Спакусіць, зачараваць. [Леснічыха:] Каб дзяўчыну ашукаць, магу і такога зелля даць. Козел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тыра́н ‘правіцель у старажытнасці, які захапіў уладу сілай’ (ТСБМ), ‘правіцель, улада якога заснавана на дэспатызме і гвалце’, ‘кат, прыгнятальнік’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Ласт.), ты́ран ‘тс’ (Вруб.), ст.-бел. тыраннъ (1562 г.), тиранъ (1574 г.), тираннъ, тыранъ ‘тс’ (ГСБМ). Культурнае запазычанне праз еўрапейскія мовы з лац. tyrannus < ст.-грэч. τύραννος ‘неабмежаваны уладар’, паходжанне не вызначана (Махэк₂, 664; Брукнер, 590; Голуб-Ліер, 495; ЕСУМ, 5, 571). Сюды ж тыра́ніць ‘праяўляць дэспатызм, мучыць, прыгнятаць’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

няве́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., каго-што.

Наносячы фізічныя пашкоджанні, калечыць каго‑н. [Бярозка] усё больш і больш нагінала галаву, каб аслабіць вяроўку.. Тады збянтэжаны кат загадаў памочнікам, таптаць і нявечыць паланянку. Хадкевіч. Мірановіч нізашто не згаджаўся рэзаць шчаку, не хацеў яшчэ больш нявечыць твар. Марціновіч. // Ламаць, псаваць што‑н. Вецер бязлітасна .. зрывае дах з хат казацкіх, нявечыць, кідае вобзем ды так, што і рады няма як даць... Барашка. // перан. Рабіць дрэнны ўплыў на каго‑н.; псаваць. Нявечыць душу дзіцяці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)