радыёканцэ́рт, ‑а, М ‑рце, м.

Канцэрт, які перадаецца па радыё.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абанеме́нтны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да абанемента. Абанементная плата. Абанементны канцэрт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канферава́ць

‘выступаць у якасці канферансье (напр., канфераваць канцэрт і без прамога дапаўнення)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. канферу́ю канферу́ем
2-я ас. канферу́еш канферу́еце
3-я ас. канферу́е канферу́юць
Прошлы час
м. канферава́ў канферава́лі
ж. канферава́ла
н. канферава́ла
Загадны лад
2-я ас. канферу́й канферу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час канферу́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

завяршы́цца, ‑вершыцца; зак.

Закончыцца, скончыцца. Канцэрт завяршыўся песняй. У сакавіку завяршыўся хакейны сезон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канцэрта́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Артыст, які дае канцэрт або ўдзельнічае ў канцэрце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поп-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да поп-арту, да поп-музыкі, напр.: поп-мода, поп-музыка, поп-дыскі, поп-канцэрт, попансамбль, поп-група, поп-зорка, поп-танцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заклю́чны заключи́тельный;

з. канцэ́рт — заключи́тельный конце́рт;

з. ако́рд — заключи́тельный акко́рд

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сімфані́чны симфони́ческий;

~ная тво́рчасць — симфони́ческое тво́рчество;

с. канцэ́рт — симфони́ческий конце́рт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скрипи́чный муз. скрыпі́чны;

скрипи́чный ключ скрыпі́чны ключ;

скрипи́чный конце́рт скрыпі́чны канцэ́рт.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

філармані́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да філармоніі; звязаны з дзейнасцю філармоніі. Філарманічны канцэрт. Філарманічны аркестр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)