сверчо́к зоол. цвырку́н, -на́ м.;

◊

всяк сверчо́к знай свой шесто́к посл. ≅ не сунь но́са не ў сваё про́са; калі́ худ, не лезь на кут.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

беспрацо́ўе, -я, н.

1. Сацыяльна-эканамічная з’ява, калі частка працаздольнага насельніцтва не знаходзіць сабе рабочага месца; наяўнасць беспрацоўных.

Рост беспрацоўя.

2. Стан беспрацоўнага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкасну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак. (разм.).

Адчапіцца, адстаць, адвязацца.

Адкасніся ад мяне!

Калі любіш — ажаніся, а не любіш — адкасніся (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

незалюбі́ць, -люблю́, -лю́біш, -лю́біць; зак., каго-чаго, з дадан. і без дап.

Выказаць незадаволенасць, не спадабацца.

Ён вельмі незалюбіў, калі напомнілі пра мінулы ўчынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ча́сам і часа́мі, прысл.

1. Іншы раз, калі-нікалі.

2. у знач. пабочн. сл. Дарэчы, між іншым.

Ты, часам (часамі), не ў госці ідзеш?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

худы́ худо́й, то́щий; костля́вый;

◊ калі́ худ, не лезь на кут — посл. знай сверчо́к свой шесто́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нічыя́, -ёй, ж.

Такі вынік гульні, барацьбы і пад., калі ні адзін з праціўнікаў не выйграе.

Згадзіцца на нічыю.

|| прым. нічы́йны, -ая, -ае.

Н. лік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упільнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак., каго-што.

1. Наглядаючы, пільнуючы, усцерагчы ад каго-, чаго-н.

Не ўпільнаваў рэчаў.

Не ўпільнавалі дзяцей ад шкоднага ўздзеяння (перан.).

2. Усачыць, не ўпусціць з-пад увагі.

Я не ўпільнавала, калі яны прыехалі.

|| незак. упільно́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

незалюбі́ць сов., переводиться безл. формой не понра́виться;

ён ве́льмі ~бі́ў, калі́ напо́мнілі пра гэ́та — ему́ о́чень не понра́вилось, когда́ напо́мнили об э́том

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прагада́ць сов. прогада́ть; проигра́ть;

я нічо́га не ~да́ў, калі́ адмо́віўся ад ва́шай прапано́вы — я ничего́ не прогада́л (проигра́л), отказа́вшись от ва́шего предложе́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)