завіха́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. Рабіць што-н. вельмі старанна, рупліва.

З. на кухні.

2. каля каго-чаго. Горача выяўляць сваю прыхільнасць, адданасць каму-, чаму-н.

З. каля сям’і.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падгаро́дны, -ая, -ае (разм.).

Які знаходзіцца каля самага горада.

Падгародныя калгасы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прырэ́йкавы, -ая, -ае (спец.).

Які знаходзіцца каля лініі чыгункі.

Прырэйкавая пляцоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыфрантавы́, -а́я, -о́е.

Які знаходзіцца паблізу фронту, каля фронту.

Прыфрантавая зона.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

край², прыназ. з Р (разм.).

Каля, побач (чаго-н.).

К. гасцінца старога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калязямны́, -а́я, -о́е (спец.).

Які знаходзіцца каля Зямлі, акружае Зямлю.

Калязямная атмасфера.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панадво́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м. (разм.).

Двор каля дома.

Падмесці п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таро́кі, -аў.

Рамяні каля задняй лукі сядла для прывязвання каго-, чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надво́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м.

Частка двара каля хаты, дома.

Прасторны н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надхво́сце, -я, н.

Частка апярэння ў птушак, што знаходзіцца на спіне каля хваста.