утраве́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які парос травой. Не дайшоўшы да бетоннага слупка, .. [дзяўчына] прысела на ўтравелы адхон шашы і апусціла на калені галаву. Вышынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашмальцава́цца, ‑цуецца; зак.

Запэцкацца да бляску чым‑н. тлустым пры працяглым або неахайным карыстанні. Калені штаноў зашмальцаваліся. □ Паперы ад часу вельмі звільгатнелі, зашмальцаваліся. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кле́нчыць 1 ’станавіцца на калені’ (ТСБМ, Нас., КЭС, лаг., Гарэц., Янк. Мат., Сл. паўн.-зах., ТС) < польск. klęczyć.

Кле́нчыць 2 ’настойліва прасіць, канькаць’ (ТСБМ, Касп.). Гл. кленчыць 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прысяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да прысесці.

2. Падгінаць, згінаць калені (пры хадзьбе). Плаўна рухаючы нагамі і прысядаючы, як на каньках, шпік перабег вуліцу. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наўколенцах ’на каленях, стаўшы на калені (што-небудзь рабіць)’ (Мележ). Паводле Шубы (Прыслоўе, 115), у выніку кантамінацыі спалучэнняў на каленцах і ў коленцах ’тс’, гл. наў‑; да кале́нца, кале́на (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

саскаўзну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Тое, што і саскаўзнуць. Была, як заўсёды, небяспека ў такой цемры саскаўзнуцца з каменя і загразнуць амаль што па калені. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кулі́чкі ’калені’ (Яўс.). Зыходзячы з агульнабалтыйскай назвы косці (ст.-прус. сайіап, літ. kaulas, лат. kaüls)% якая не мае паралелей у славянскіх мовах, можна меркаваць аб балтыйскім уплыве (суфіксацыя слова славянская ‑ičьka).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

преклони́ть сов.

1. книжн., уст. схілі́ць;

2. перен., высок. схілі́ць; см. преклоня́ть;

◊

преклони́ть коле́на (коле́ни) стаць на кале́ні, укле́нчыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ко́лле, ‑я, н., зб.

Калы. — Пачнецца рэвалюцыя, і ўсё зменіцца раптоўна і стыхійна. І той, хто становіцца цяпер на калені перад царскім поездам, пойдзе з коллем на самога цара. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кля́каць ’падаць на калені’ (Нас.). Укр. клякати ’тс’. Рускія паралелі поўнасцю адсутнічаюць, што дазваляе меркаваць аб польскім уплыве (параўн. польск. klękać ’тс’) з субстытуцыяй ę > ’a паводле вядомай мадэлі. Іншыя славянскія паралелі старажытнага паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)