капі́тул, ‑а, м.

1. Калегія духоўных асоб пры епіскапе ў каталіцкай і англіканскай царкве.

2. Сход членаў рыцарскага ці манаскага ордэна; кіруючы орган ордэна.

3. У дарэвалюцыйнай Расіі — установа, якая займалася ўзнагароджваннем ордэнамі.

[Лац. capitulum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

редакцио́нный рэдакцы́йны;

редакцио́нный сове́т рэдакцы́йны саве́т;

редакцио́нная колле́гия рэдакцы́йная кале́гія;

редакцио́нные попра́вки рэдакцы́йныя папра́ўкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэдагава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны; незак., што.

1. Правяраць і выпраўляць тэкст пры падрыхтоўцы да друку.

Р. артыкул.

2. Кіраваць выданнем чаго-н.

Р. штогоднік.

|| зак. адрэдагава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны (да 1 знач.).

|| наз. рэдагава́нне, -я, н. і рэда́кцыя, -і, ж.

Рэдагаванне тэксту.

Манаграфія пад рэдакцыяй прафесара.

|| прым. рэдакцы́йны, -ая, -ае.

Рэдакцыйная калегія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трыумвіра́т, ‑у, М ‑раце, м.

Саюз трох палітычных дзеячаў у Старажытным Рыме ў перыяд заняпаду рэспублікі, які меў на мэце захапіць вярхоўную ўладу (першапачаткова — калегія з трох асоб, якая выбіралася з якой‑н. спецыяльнай мэтай). Першы трыумвірат. // Жарт. Пра трох асоб, якія аб’ядналіся для сумеснай дзейнасці. — Дык давайце заключым трыумвірат! — крычаў Янка, — Давайце! — І сябры з запалам паціснулі адзін аднаму рукі ў знак свайго саюзу. Колас.

[Лац. triumviratus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трыбуна́л, ‑а, м.

1. Спецыяльны судовы орган па разгляду ваенных і асабліва цяжкіх грамадзянскіх злачынстваў. Ваенны трыбунал. □ [Мірон Іванавіч:] — Аднак ты гарачая ў нас, Надзежда Астапаўна, Цябе б проста старшынёй спецыяльнага трыбунала. Лынькоў. // зб. Суддзі, судовая калегія гэтага органа. — Таварыш палкоўнік, а можа цяпер ззавём трыбунал? — для паўнаты карціны спытаў я. Няхай.

2. Разгляд судовых спраў такім органам. За цюк бязі, украдзены з чужога эшалона, калі ехалі з-пад Выбарга ў Гарту, двое разведчыкаў пайшлі пад трыбунал. Навуменка. // Судовае пасяджэнне гэтага органа.

[Ад лац. tribunal — судзілішча.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)