бычо́к, ‑чка, м.

1. Памянш.-ласк. да бык ​1; малады бык. Быць бычку на лычку, а кароўцы на вяроўцы. Прыказка.

2. Род дробнай марской рыбы сямейства бычковых. Бычкі ў тамаце.

3. Народная назва бугая (у 2 знач.). [Язэп:] — Гэта ёсць такія маленькія птушкі — бычкі, дык яны вядуцца хто іх ведае дзе, а калі пачуюць холад — адразу з’яўляюцца каля будынкаў... Чорны.

4. Разм. Недакурак. Палашка дакурвала бычок і мармытала: — Саломы я яму не палажыла, то на голых драбінах паехаў. Лобан.

5. Старажытны беларускі народны танец.

•••

Казка пра белага бычка гл. казка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бычо́к

I -чка́ (молодой бык) бычо́к;

ка́зка пра бе́лага бычка́ — ска́зка про бе́лого бычка́

II (рыба) бычо́к

III прост. оку́рок

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скла́дкаII

1. уст.; см. скла́дывание;

2. уст.; см. скла́дчина;

3. / ска́зка-скла́дка нар.-поэт. ка́зка-скла́дка, род. ка́зкі-скла́дкі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пры́казка ж.

1. посло́вица;

стаць ~кай — войти́ в посло́вицу;

2. при́сказка;

гэ́та п., а ка́зка напе́радзеэ́то при́сказка, а ска́зка впереди́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скі́фы, ‑аў; адз. скіф, ‑а, м.

Агульная назва розных качавых плямён, якія насялялі Паўночнае Прычарнамор’е ў 7 ст. да н. э. — 3 ст. н. э. Можа гэта казка ці паданне Нашай фантастычнае зямлі... Паміж стэпаў у стагоддзях даўніх Скіфы легендарныя жылі. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

струча́сты і стручы́сты, ‑ая, ‑ае.

Абл. Такі, у якога многа струкоў. А стручасты! Струкі — па дванаццаць гарошын! Дубоўка. Казачнік вельмі добра ведае, што казка абавязкова патрабуе добрай выдумкі, перабольшання. Таму ў яго калі стручысты гарох — дык абавязкова, па дванаццаць гарошын у струку. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каза́ны говорённый; произнесённый;

не тут ~на — не здесь будь ска́зано;

не пры вас ~на — не при вас будь ска́зано;

~ная ка́зка — ста́рая исто́рия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пры́тча кніжн. ’іншасказальнае апавяданне з павучальным вывадам’ (ТСБМ), пры́тча, пры́чта, пры́шта ’байка, апавяданне, быль’, ’непрыемны, нечаканы выпадак; непрыемны збег абставін’ (Нас., Касп., ТС), prýcca ’хвароба, немач’ (Варл.), пры́чча, пры́ча ’тс’ (віл., смарг., Сл. ПЗБ), пры́чча ’нечаканая хвароба; бяда’ (Бяльк.), пры́чта ’прытча, дзіва’ (Ян.), пры́тча ’штукі; свавольства’ (Нас.), ме́рыць пры́чча ’лячыць хваробу (забабонамі)’ (віл., Сл. ПЗБ), ст.-бел. притча ’апавяданне’ (Альтбаўэр). Укр. при́чта, при́тча ’гісторыя, здарэнне, выпадак’, рус. при́тча ’прытча’, дыял. ’няшчасце, бяда, напасць’; ’раптоўная хвароба, выкліканая чарамі, сурокамі’, при́тчияказка, байка, прытча’, ст.-рус. притъча ’няшчасны выпадак’ (XIII ст.), ст.-польск. przytcza ’выпадак, здарэнне’, серб.-харв. при̑ча ’апавяданне, прыказка’, славен. príča ’момант, цяперашні час’, ’сведчанне, сведка’, ’прытча, казка, прыказка’, балг. при́тча ’прытча’. Прасл. *pritъča ’выпадак’ ад *pritъknǫti ’прыткнуць’ (Міклашыч, 368; Праабражэнскі, 2, 127; Брукнер, 445; Фасмер, 3, 368; БЕР, 5, 740; Банькоўскі, 2, 953; ЕСУМ, 4, 581–582; ESJSt, 12, 719). Да ткнуць, тыкаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мара, мроя, летуценне; лятунак, кроза (паэт.); сон, казка (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

пераднаваго́дні, ‑яя, ‑яе.

Які бывае перад Новым годам, папярэднічае Новаму году. Баяўся я не смерці: ёй наглядзеўся ў вочы досыць, пачынаючы ад той памятнай пераднавагодняй ночы, калі ступіў на крымскую зямлю ў Камыш-Буруне. С. Александровіч. — Гэта ж казка, святочны феерверк, пераднавагодняе ўпрыгожанне, — прыпаўшы тварам да шкла, выказаў голасна сваё захапленне Анатоль. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)