Казлю́ка ’сажань’ (Мат. Гом.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад асновы козл‑, гл. казёл1, або пераробка аднаго з некалькіх тэрмінаў-дэрыватаў ад каза, казёл для сажня. Гл. каза, казёл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ты́ркацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Упірацца ў што‑н., даставаць да чаго‑н. Толькі калі нос лодкі тыркаецца ў бераг, каза выскоквае на зямлю і спрытна ўзбіраецца па абрыве ўверх. Каршукоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мы́са і мы́за, ‑ы, ж.

Тое, што і морда. Напалоханая каза павяла мысаю, і так з месца рванула, што ажно зямля паляцела ўгару. Гурскі. Гняды зарокаў, пачуўшы гаспадара, і пацягнуўся мызай да канюшыны. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́рна, ‑ы, ж.

Парнакапытная жвачная жывёліна сямейства пустарогіх; горная каза з невялікімі рагамі. Па.. [сцежках] прыходзяць да вадапою ласі, групкі бесклапотных сарнаў. Пестрак. Там [у лесе], казалі, водзяцца Сарны і дзікі, Там, казалі, плодзяцца У норах барсукі. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кузю́ка ’кармавая бручка’ (Сл. паўн.-зах.). Да каза (гл.)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́зарыца ’сухая трава’ (Сцяшк. Сл.). Да каза2 ці казань‑

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́зачка ’невялікая лавачка пад ногі’ (Жд. 2). Гл. каза11.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акы́з ’вокліч для адгону коз’ (Грыг.), акызя ’тс’ (КЭС, лаг.). Магчыма, кантамінацыя каза і акыш (гл.). Гл. кыз.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кузу́лька ’насякомае’ (Яруш.), ’конік’ (Федар. Рук.). Параўн. кузурка (гл.). Да кузулька (< каза), о > у пад уплывам суфіксальнага вакалізму.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куза́ка ’насякомае, мышка, кузурка’ (Сцяц., Сцяшк. Сл., Нар. лекс., Сл. паўн.-зах.). Да каза (гл.). Зыходная форма, мусіць, была *казаўка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)