апавяда́цца, ‑аецца; незак.

1. Расказвацца, апісвацца; з’яўляцца зместам чаго‑н. У другой казцы апавядаецца пра дзяўчыну. Лойка.

2. Зал. да апавядаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пака́зваць, -аю, -еш, -ае; незак.; гл. паказаць.

Вачэй не паказваць куды (разм.) — не з’яўляцца дзе-н., у каго-н., не бываць.

Пальцам паказваць (тыкаць) на каго-што (разм.) — указваць на каго-н., хто праявіў сябе з адмоўнага боку; звяртаць увагу на што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мігце́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ці́ць; незак.

1. Ледзь свяціцца.

У акне мігцеў скупы агеньчык.

2. Свяціць няроўным бляскам.

За лесам мігцелі языкі полымя.

3. перан. З’яўляцца на кароткі час і зноў знікаць.

Мігцелі думкі ў галаве.

|| наз. мігце́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спо́нсар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Асоба, арганізацыя, фірма, якія ўдзельнічаюць у фінансаванні якога-н. мерапрыемства (звычайна з мэтай рэкламы), а таксама могуць з’яўляцца паручальнікам або арганізатарам чаго-н.; фундатар.

Знайсці спонсараў для маладой футбольнай каманды было складана.

|| прым. спо́нсарскі, -ая, -ае.

Спонсарская дапамога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пая́ва ’з’яўленне’ (чач., Мат. Гом.). Да па‑ (< прасл. po‑) і я́ва < прасл. ava > прыслоўе avě > aviti ’з’явіцца, адкрыць, паказаць’, найбліжэйшым і.-е. адпаведнікам для якіх будуць літ. ovytisз’яўляцца’, ’з’яўляцца ў сне’, ст.-інд. āvíḥ, авест. āviš ’адкрыта’ (Міклашыч, 101; Бернекер, 1, 34; Слаўскі, 1, 527; Махэк, 178; Фасмер, 4, 540–541; Трубачоў, Эт. сл., 1, 94–95).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мільга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. З’яўляцца, паказвацца на кароткі час і знікаць; з’яўляцца час ад часу. Белая суседчына хустка мільгала за рэдкім плотам. Мікуліч. // перан. З’яўляцца, праносіцца ў памяці. Не раз мільгала думка — стаць ляснічым, садзіць бярозы і сосны. Навуменка. Нешта даўно забытае мільгала ў памяці. Чарнышэвіч.

2. Хутка праносіцца адно за другім, зменьваючы адно другім. Міма вокнаў вагона мільгаюць пералескі, злёгку кранутыя пазалотай восені. Шахавец. Міналася спусцелае поле і голыя гайкі, і мільгалі на спатканне тэлеграфныя слупы. Гарэцкі.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Свяціць коратка, з перарывамі; бліскаць. Насупраць мільгаюць зарніцы, Гудуць урачыста гудкі. Хведаровіч. — Глядзіце, глядзіце! Вунь там мільгае агеньчык! Скрыпка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электраправо́днасць, ‑і, ж.

Спец. Уласцівасць, здольнасць рэчыва, матэрыялу і пад. прапускаць электрычны ток. Прынята лічыць, што.. [газ] ператвараецца ў плазму ў той момант, калі ў ім пачынае з’яўляцца электраправоднасць. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мільгаце́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -гаці́ць; незак.

1. Свяціць няроўным, перарывістым святлом; іскрыцца.

У далечыні мільгацелі агеньчыкі.

2. З’яўляцца ў полі зроку і знікаць, праносіцца перад вачыма.

Мільгацяць пералескі і нівы спелай збажыны.

3. перан. Хутка праносіцца ў памяці.

Думкі мільгацелі ў галаве.

|| наз. мільгаце́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Не́пасць ’нечаканасць’, у выразе: з непасці — нечакана (Сл. ПЗБ). Няясна, магчыма, да пасць, падаць ’падаць, нечакана з’яўляцца’, параўн. фразеалагізм ні села, ні пала ’знянацку, нечакана, не раздумваючы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выраза́ць (БРС, Касп., Яруш.), выры́зваццаз’яўляцца (аб калоссях, усходах)’ (малар., стол., Выг. дыс.), вырэ́звацца ’ўзыходзіць (пра сонца)’ (Шатал.). Гл. рэзаць. Апошняе значэнне — украінізм; параўн. вирі́зуватися ’выходзіць (аб месяцы)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)