изничтоже́ние знішчэ́нне, -ння ср., вынішчэ́нне, -ння ср.; зніштажэ́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пастэрыза́цыя, ‑і, ж.

Знішчэнне шкодных мікраарганізмаў у вадкасцях шляхам награвання да тэмпературы не вышэйшай, чым 100°. Пастэрызацыя малака.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згу́ба, -ы, мн. -ы, -аў, ж. (разм.).

1. Смерць, гібель, знішчэнне.

Берагчы лес ад згубы.

2. Тое, што з’яўляецца прычынай гібелі ці няшчасця для каго-, чаго-н.

Марозы — з. для кветак.

3. Тое, што згублена, страчана.

Знайсці сваю згубу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Крыш ’крызіс хваробы, знішчэнне касцей, смерць (Нас.). Да крышыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нікбіць ’губіць, нішчыць; ужываць на зло’ (Нас.). Няясна; зыходным здаецца назоўнік ⁺нікбазнішчэнне, згуба’ ад нікнуць ’знікаць, гінуць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

истребле́ние знішчэ́нне, -ння ср., вынішчэ́нне, -ння ср.; вы́вад, -ду м., вывядзе́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уничтоже́ние знішчэ́нне, -ння ср., разг. зніштажэ́нне, -ння ср.; (истребление — ещё) вынішчэ́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каланіялі́зм, ‑у, м.

Палітыка поўнага эканамічнага, палітычнага і духоўнага заняволення імперыялістычнымі дзяржавамі эканамічна слабаразвітых краін і ператварэння іх у калоніі. Барацьба з каланіялізмам. Змагацца за поўнае знішчэнне каланіялізму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самазнішчэ́нне, ‑я, н.

Знішчэнне самога сябе або адзін аднаго. // перан. Разм. Злоўжыванне чым‑н. на шкоду свайму здароўю. — Вы тут займаецеся самазнішчэннем [куры́це], а я падамся на свежае паветра. Прокша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стэрыліза́цыя, ‑і, ж.

1. Знішчэнне мікраарганізмаў шляхам кіпячэння, фільтрацыі або ўздзеяннем хімічных рэчываў і пад. Стэрылізацыя малака. Стэрылізацыя хірургічных інструментаў.

2. Спец. Пазбаўленне чалавека або жывёліны здольнасці даваць патомства; штучнае абясплоджванне.

[Ад лац. sterilis — бясплодны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)