руйнава́цца, ‑нуецца; незак.

1. Ператварацца ў руіны; разбурацца. Ляцелі пад адхон цягнікі, руйнаваліся масты... Мележ. Пабудаваны менш чым паўтара века назад, .. [гродзенскі замак], нягледзячы на гэта, заняпаў і не толькі стаў рабіцца лядаш[ч]ым, але сям-там пачаў і руйнавацца. Караткевіч. // Ліквідавацца, знішчацца. Ірваліся кайданы іслама, руйнаваліся спрадвечныя законы шарыята. «Работніца і сялянка». У пагоні за кавалкам хлеба руйнуецца душа, годнасць чалавека... Пестрак.

2. Зал. да руйнаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

переводи́тьсяIII несов., страд.

1. (истребляться) разг. пераво́дзіцца, зво́дзіцца; вынішча́цца, знішча́цца; выво́дзіцца;

2. (попусту тратиться) разг. пераво́дзіцца, дарэ́мна тра́ціцца, марнава́цца; см. переводи́тьIII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пераго́раць ’перагараваць’ (лях., Сл. ПЗБ), ’агораць, справіцца з чым-небудзь’ (Нар. Гом.) трэба разглядаць разам з аго́раць ’што-небудзь зрабіць, набыць з цяжкасцю’, горны ’гаротны, сумны’ (БРС), якія да прасл. *gorati: серб.-харв. пре́гор ’перажыванне, гора, смутак, журба’, ’забыццё журбы’; чэш. horati ’гарэць’, ст.-польск. gorać ’палаць, палымнець’, польск. gora ’агонь на пашы, які распальваюць пастухі’, рус. гора́тьзнішчацца агнём’. Форма *gorati — даволі старая ступень вакалізму кораня побач з *gorěti і *‑garati, параўн. літ. garúoti ’выпарвацца; моцна жадаць’ побач з літ. gorúoti ’моцна жадаць; працаваць да поту’ (Трубачоў, Эт. сл., 7, 31).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыбушы́ць ‘патрашыць, вымаць вантробы з забітай жывёліны’ (ТСБМ, Байк. і Некр.; мёрск., Жыв. НС), ‘разварочваць, разрываць, даставаць усё, што знаходзіцца ў чым-небудзь’ (ТСБМ, Растарг.), ‘тармашыць, рабіць вобыск’ (там жа, ТС), ‘трэсці; разварочваць’: трыбушыць у сундуку (Юрч. СНЛ), турбу́шыць ‘тармасіць, тузаць’ (ТС), трыбушы́ццазнішчацца, развальвацца, рвацца’ (Юрч. Вытв.), трэбушы́ты ‘трэсці, калаціць’ (пін., Нар. лекс.), сюды ж трыбушэ́ннік ‘той, хто трасе, разбурае’ (Юрч. СНЛ). Укр. трибушити ‘рассыпаць, раструшваць’, ‘выдаляць вантробы з рыбы ці забітай жывёлы’, трибуши́тися ‘рассыпацца, раструшваць’, тельбуши́ти ‘раструшваць’, польск. trybuszyć ‘матлашыць; патрашыць забітага звера’, славен. trebúšiti ‘напружвацца, выпучваць жывот, пуза’, балг. търбу́ша, дыял. тербу́ша ‘вымаць вантробы’, макед. трбуши ‘патрашыць, распорваць жывот’. Да трыбу́х (гл.), утворана, як патрашы́ць ад потрахі́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

палымне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Ярка гарэць, палаць; знішчацца ў агні. Людзі пакідалі разбураныя гнёзды, якія палымнелі ў агні, там гінула чалавечая праца, дымам засцілалася неба. Гурскі.

2. Свяціцца яркім святлом; вылучаць святло. Будуецца горад, Заўсёды начамі Увесь палымнее Электраагнямі. Калачынскі.

3. Набываць колер полымя; вылучацца колерам полымя, яркай чырвонай афарбоўкай. Ружовая зара палымнела на ўсходзе. Самуйлёнак. Амаль у кожным двары палымнела чырвоная рабіна. Гроднеў. // Пакрывацца румянцам. Вецер [свістаў] у вушах, калючыя і гарачыя сняжынкі білі ў твар, і твар пачынаў гарэць, палымнець. Мікуліч.

4. перан. Быць ахопленым якім‑н. вельмі моцным пачуццём. Палымнець сэрцам. Палымнее агонь помсты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

изводи́ться несов., разг.

1. му́чыцца; (чахнуть) марне́ць;

изводи́ться от за́висти му́чыцца ад за́йздрасці;

изводи́ться от боле́зни марне́ць ад хваро́бы;

2. страд. пераво́дзіцца; тра́ціцца; марнава́цца; зво́дзіцца, выво́дзіцца; вынішча́цца; знішча́цца; см. изводи́ть 1, 2.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

убива́ться разг.

1. забіва́цца; (ударяться) прост. удара́цца; см. уби́ться;

2. (быть в сильном горе) гарава́ць, бедава́ць, паку́таваць;

3. страд. забіва́цца; ні́шчыцца, знішча́цца; тра́ціцца, расхо́давацца, выдатко́ўвацца; марнава́цца; убіва́цца, утрамбо́ўвацца; см. убива́ть 1, 2, 4, 5.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

удаля́ться несов.

1. (отдаляться) аддаля́цца; (отклоняться) адхіля́цца; (уединяться) адасабля́цца;

2. (уходить) ісці́; (выходить) выхо́дзіць; (отходить) адыхо́дзіць, адыхо́дзіцца; (сходить с чего-л.) сыхо́дзіць; (направляться) накіро́ўвацца, падава́цца; (исчезать) зніка́ць; (покидать) пакіда́ць; см. удали́ться;

3. страд. аддаля́цца, выдаля́цца; выправа́джвацца; выво́дзіцца; выганя́цца; высыла́цца; звальня́цца; выключа́цца; выраза́цца; адраза́цца; выма́цца, дастава́цца; выця́гвацца; вырыва́цца; знішча́цца; прыма́цца, прыбіра́цца; ачышча́цца; устараня́цца; адхіля́цца; адсо́ўвацца; пазбаўля́цца; см. удаля́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарэ́ць, -ру́, -ры́ш, -ры́ць; -ры́м, -рыце́, -ра́ць; -ры́; незак.

1. Паддавацца дзеянню агню, знішчацца агнём.

Дровы гараць.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Дзейнічаць, быць у спраўнасці (пра тое, што дае полымя, святло).

Пліта гарыць.

3. Траціць усё набытае з прычыны пажару, аказвацца пагарэльцам.

Нашы родзічы два разы гарэлі.

4. Быць у ліхаманкавым стане.

Дзіця ўсю ноч гарэла.

5. Чырванець ад прыліву крыві.

Г. ад сораму.

Вушы гараць.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ззяць, блішчаць, выдзяляцца яркім колерам.

На сонцы гарэлі гронкі рабіны.

Вочы гараць ад крыўды.

7. перан., чым. Зазнаваць якое-н. моцнае пачуццё.

Г. нянавісцю.

8. перан. Поўнасцю аддавацца рабоце, ідэі і пад.

Хто сам на працы гарыць, той і людзям свеціць (прыказка).

9. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Псавацца, станавіцца непрыгодным, прэць.

Сена гарыць у копах.

Пасевы гараць.

10. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Хутка зношвацца, рвацца (пра адзенне, абутак).

На дзетках хутка гарыць адзежа.

11. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Быць пад пагрозай зрыву па прычыне спазнення, упушчэння тэрмінаў.

План гарыць.

Пуцёўка гарыць.

12. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Цвісці (пра агуркі, гарбузы і пад.).

Агуркі пачалі г.

Вока (зуб) гарыць на што (разм.) — вельмі хочацца мець што-н.

Гары яно гарам; хай яно гарам гарыць (разм.) — выказванне раздражнення, абурэння чым-н.

Гарыць душа (сэрца) у каго, чыя (чыё) (разм.) — хто-н. вельмі ўсхваляваны, узбуджаны.

Гарыць зямля пад нагамі ў каго — пра небяспечнае становішча для каго-н., у сувязі з чым прыходзіцца ўцякаць.

На злодзеі шапка гарыць (разм.) — гавораць пра таго, хто міжвольна сам выдае сябе ў тым, што больш за ўсё імкнецца ўтаіць.

Не гарыць (разм.) — няма патрэбы ў спешцы.

Работа (усё) гарыць у руках у каго (разм., адабр.) — работа ідзе добра, хутка.

Скура гарыць на кім (разм., неадабр.) — пра залішне рухавага, неспакойнага чалавека.

Як мокрае гарыць (разм., неадабр.) — вельмі марудна.

|| зак. згарэ́ць, -ру́, -ры́ш, -ры́ць; -ры́м, -рыце́, -ра́ць; -ры́ (да 1, 3, 8 і 9 знач.).

|| наз. гарэ́нне, -я, н. (да 1, 2, 6, 8, 9 і 12 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарэ́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

1. Паддавацца дзеянню агню, знішчацца агнём. У печцы зырка гарэлі дубовыя дровы. Шамякін. Уперадзе каля станцыі гарэлі эшалоны. Мележ. // Паліцца (пра вогнішча і пад.). Гарыць піянерскі касцёр. □ Ля калёс гарэлі агні. Лынькоў.

2. Даваць, выпраменьваць святло, полымя; ярка свяціцца. І над усім — над горадам, над ракой, над бязмежнымі прасторамі зямлі гарэла, пералівалася зыркае ранішняе сонца. Лынькоў. Нешта сёння у Агаты Лямпа весела гарыць, А людзей дык поўна хата, — Так як дзверы зачыніць. Крапіва.

3. Траціць маёмасць з прычыны пажару, аказвацца ў становішчы пагарэльца. Вось дзед Хвядос пяць разоў гарэў ад маланкі, пяць разоў будаваўся. Бажко.

4. Разм. Быць моцна нагрэтым, гарачым. Ад лютай летняй спёкі Гарыць сухі пясок. Глебка. Пройдзеш круг — рукой не дакранешся да лемяхоў і нарогаў. Гарыць жалеза. Бялевіч.

5. Быць у гарачцы, у ліхаманкавым стане. Бацька ўсё гарэў, аж два тыдні не ўставаў з пасцелі. Сабаленка. // Ныць, пячы (пра натруджаныя, пашкоджаныя ўчасткі цела). На далонях пад вечар гараць мазалі. Бураўкін. Ужо сонца на поўдні, ужо ногі гараць і ныюць ад стомленасці, а нішто нідзе не прасвятляецца. Кулакоўскі.

6. Рабіцца гарачым, чырванець ад прыліву крыві. Гарэць ад сораму. □ Адно, што адчуваў.. [Алёшка], гэта — як гараць яго вушы, як густая чырвань залівае ўвесь твар, падбіраецца да жорсткіх бялесых віхроў. Лынькоў. Гарачая хваля найвялікшага шчасця залівае.. [Сяргею] грудзі, часта і гулка стукае сэрца,.. гараць шчокі, вушы. Шамякін.

7. звычайна чым. Быць ва ўзбуджаным стане, з запалам аддавацца якой‑н. справе, пачуццю. Гараць жаданнем. Гарэць ад нецярплівасці. □ Сягоння жыла, трапяталася і гарэла ўся .. шчуплая істота [Тодара Кірыка], — гэтакіх навін яму даўно не здаралася разносіць па сяле. Крапіва. Жанчына гарыць на калгаснай рабоце. Пташнікаў.

8. Ззяць бляскам, выдзяляцца яркімі колерамі, афарбоўкай. Пад страхой полымем гарэлі гронкі рабіны. Шамякін. У снежнай завеі гарэлі алмазам Старыя крамлёўскія вежы. Колас. // Блішчаць пад уплывам якога‑н. пачуцця, думкі (пра вочы). Вочы.. [Паўла] гарэлі вострым агнём нявыказанай крыўды, і губы трасліся. Чорны.

9. Цвісці (пра агуркі, гарбузы і пад.). У барознах павівасты гарбузнік.. гарэў цветам. Грамовіч.

10. Псавацца, станавіцца непрыгодным ад моцнага перагрэву. Буксы гараць. // Разм. Сохнуць, гінуць ад засухі, моцнай спёкі (пра расліннасць). Пасевы гараць. // Разм. Прэць, гніць. Сена гарыць у стагах.

11. перан. Разм. Цярпець няўдачу ў якой‑н. справе, задуме і пад. // Не выконвацца, не рэалізавацца. Планы гараць. Пуцёўка гарыць.

12. Разм. Хутка зношвацца, рвацца (пра абутак, адзенне). На дзецях усё гарыць, адзежа і абутак.

13. Адбываць чаргу пры гульні ў гарэлкі.

•••

Вока (зуб) гарыць на што гл. вока.

Гары яно гарам; хай яно гарам гарыць — ужываецца як праклён.

Гарыць зямля пад нагамі ў каго гл. зямля.

Гарэць агнём — а) пра гарачкавы стан хворага; б) вельмі моцна балець, пячы. Рана гарыць агнём.

Ліха гарыць з каго гл. ліха.

На злодзеі шапка гарыць гл. шапка.

Не гарыць — няма патрэбы спяшацца.

Работа (усё) гарыць у руках гл. работа.

Скура гарыць на кім гл. скура.

Як мокрае гарыць гл. мокры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)