залату́шны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да залатухі. Залатушнае захворванне. Залатушная жаўцізна.
2. Хворы на залатуху; з залатухай. Залатушнае дзіця. // Чахлы, змарнелы з выгляду. Залатушны яфрэйтар, пазней другіх пакінуўшы матацыкл, пачынаў злаваць. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асу́нуты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад асунуць.
2. у знач. прым. Стомлены, схуднелы, змарнелы. Асунуты твар. □ Напалоханая маці моўчкі перавяла погляд на сына, ён, зблажэлы і асунуты, з ускудлачанымі на галаве валасамі .. ляжаў на лаве. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абвя́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Прывялы, змарнелы; без жыццёвых сокаў і свежасці (аб раслінах). Дзе-нідзе... [лісце] яшчэ вісела на голлях — то жоўта-залацістае,.. то брудна-зялёнае, абвялае. Якімовіч.
2. перан. Пазбаўлены сілы, бадзёрасці, здольнасці дзейнічаць; расслаблены. Раман Дзянісавіч кінуў трубку, нібы яна апякла руку, і, абвялы, сеў на крэсла. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
истощённый
1. змардава́ны, знясі́лены; (похудевший) схудне́лы; (осунувшийся) змарне́лы;
2. спусто́шаны, абяспло́джаны, вы́сілены;
3. вы́чарпаны; вы́даткаваны; расхо́даваны, см. истощи́ть;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пацёрты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пацерці.
2. у знач. прым. Са слядамі доўгага карыстання; паношаны. Пацёрты партфель. Пацёртае паліто. □ Няскладны машыніст у пацёртай нямецкай форменцы быў заняты не зусім звычайнай для яго працы справай. Лынькоў.
3. перан.; у знач. прым. Разм. Змардаваны, змарнелы. Пацёрты твар. Пацёрты выгляд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канту́зіць, ‑тузіць; зак., каго-што.
Нанесці кантузію. Маланка нарабіла бяды. На сядзібе МТС раскалола стары дуб .. і кантузіла механіка Сяргея Касцянка. Шамякін. / у безас. ужыв. [Кастусь] быў змарнелы, стомлены, ад утрапення не еў колькі дзён і апроч раны яго яшчэ кантузіла. Чорны. У Міколы стаяў звон у вушах — яго кантузіла. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падно́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад паднасіць.
2. у знач. прым. Паношаны, не зусім новы (пра адзенне, абутак і пад.). Нясцерпна было холадна ў летніх штанах, лапленых-недалапленых, не грэла і падношаная фуфайка. М. Ткачоў. // перан. Разм. Стараваты, змарнелы. Нікуды не ляціць, нібы прывязаны нейкай прысягай, звычайны, нават падношаны бусел. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Дарэмны, бескарысны. Углядаліся [авіямадэлісты] у густыя верхавіны елак і хвой, лавілі па маладых зарасніках.. І хутка ўсім стала ясна, што пошукі [мадэлі].. марныя. Якімовіч.
2. Змарнелы, чэзлы, худасочны. Марны конік упяўся за плугам пад крык аратага. Брыль. Шнур бядак [араў] да поту, — Марны ж колас на саломцы, — Ні красы т[о]й, ні ўмалоту... Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запрацава́цца, ‑цуюся, ‑цуешся, ‑цуецца; зак.
1. Захапіўшыся работай, забыцца пра час. Зося гэтак шчыра запрацавалася, што не [ў]бачыла, як яе агарнула ноч. Чарот.
2. Стаміцца ад працяглай або цяжкай работы. [Бацька] застаў Колю за сталом, з апушчанай на рукі галавой. «Запрацаваўся, бедны... — паспачуваў бацька. — Відаць, памногу задаюць». Якімовіч. Тыдні цераз два Прыбыў з камандзіроўкі ён дадому. Змарнелы, замучаны, вядома, Баліць спіна і галава. І дзіўнага няма — запрацаваўся. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
увя́дший
1. прич. які́ (што) звяў, які́ (што) завя́ў; які́ (што) змарне́ў; см. увя́нуть;
2. прил. звя́лы, завя́лы;
3. (о человеке) завя́лы; змарне́лы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)