спекта́кль, -я, мн. -і, -яў, м.
1. Пастаноўка, паказ п’есы ў тэатры.
Прэм’ера спектакля.
2. перан. Пра якое-н. незвычайнае здарэнне, відовішча, выпадак і пад.
Пара канчаць гэты с.!
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
анекдо́т, ‑а, М ‑доце, м.
1. Кароткае апавяданне пра смешнае або незвычайнае здарэнне. Наконт тытулавання па бацьку.. [Іван Мацвеевіч] зараз жа расказаў гаспадыні пікантны анекдот. Бядуля. Праўда, пра.. некаторыя арыгінальныя погляды [Понтуса] хадзілі анекдоты. Карпаў.
2. Разм. Незвычайнае смехатворнае здарэнне.
[Ад грэч. anekdotos — нявыдадзены.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
анекдо́т, -а, М -до́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Кароткае забаўнае, смешнае апавяданне з нечаканай развязкай.
2. перан. Незвычайнае смешнае здарэнне (разм.).
Са мною здарыўся а.
|| прым. анекдаты́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Прыты́чына ’збег непрыемных, нечаканых абставін’; ’дамаганне, прэтэнзія’ (Нас.). Укр. прити́чина ’перашкода, затрымка’; ’здарэнне, прыгода’; ’прычына’, рус. ярасл. притычи́на ’прычына; віна’. Ад прытыка́цца ’сутыкацца’. Да тыкаць (гл.). Параўн. пры́тча (гл.), рус. при́тка ’нечаканае здарэнне, прыгода’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трафу́нак ‘здарэнне’ (воран., Сл. рэг. лекс.), ст.-бел. трафунокъ, трефунокъ ‘выпадак, здарэнне’ (ГСБМ). Запазычана са ст.-польск. trafunek, trefunek ‘тс’, утвораных ад trafić, trapić ‘трапіць, сустрэць’ (Булыка, Запазыч., 324), словаўтваральна суадносяцца з нямецкімі формамі на ‑ung (Вінцэнц). Гл. трапунак, трафіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
заспако́іцца, -о́юся, -о́ішся, -о́іцца; зак.
Суняць свой непакой, узбуджанасць, супакоіцца.
Даведаўшыся пра гэта здарэнне, я доўга не магла з.
◊
Заспакоіцца на дасягнутым — дамогшыся пэўных поспехаў, страціць актыўнасць, энергію.
|| незак. заспако́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сме́шны, -ая, -ае.
1. Які выклікае смех.
С. анекдот.
Смешнае здарэнне.
Смешна (прысл.) мне з такой работы.
2. Які выклікае іронію, насмешку.
С. вобраз.
3. перан. Недарэчны, такі, што нельга ўспрымаць сур’ёзна.
Смешныя патрабаванні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
на́це, часц.
1. Тое, што і на² (у 1 знач.), толькі пры ветлівым звароце або звароце да многіх.
Н. вам кнігу.
2. Ужыв. пры выказванні здзіўлення, гневу і пад.
Н. ж вам, такое здарэнне!
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Прая́ва ’незвычайнае здарэнне’, ’з’ява, з’яўленне’, ’выяўленне сваіх здольнасцей’ (ТСБМ, Нас., Шат., Др.-Падб., Гарэц., ТС), ’свавольнік’ (Нас.), ’прайдзісвет’ (Касп., ТС), ’дасціпны чалавек’ (Сл. Брэс.), проя́ва ’бяда, прачвара’, ’назойлівы’, ’прадвесце’ (Сл. ПЗБ), пръя́ва, пръя́віна ’звышмодная ў адзенні і паводзінах жанчына’ (міёр., З нар. сл.), ’глыбакаводная яма’ (жытк., стол., Яшк.). Рус. проя́ва ’цуд, дзіва, незвычайнае здарэнне’, укр. проя́ва ’здарэнне; дзіўны, незвычайны чалавек’, польск. przejaw ’прымета, сімптом; праяўленне’ (“rutenizm”, гл. Банькоўскі, 2, 844), чэш. projev ’тс’. Дэрыват з суф. ‑а ад праявіць < явіць, яўляць (гл.). У форме ж. р. і з адметнай семантыкай ’дзіва, незвычайнае здарэнне’ і да т. п. — усходнеславянскае ўтварэнне. Паводле Немчанкі (УЗ Латв. У, 92, 55), у рускіх гаворках Літвы < літ. prajovas, prajõvas ’пудзіла, прывід’ (з беларускай мовы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
собы́тие ср. падзе́я, -дзе́і ж.; (происшествие) здарэ́нне, -ння ср.;
междунаро́дные собы́тия міжнаро́дныя падзе́і;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)