Вілавокі. У тэксце: «…І месяц вілавокі, нібы здань…» (КТС, Ю. Гаўрук). Відавочна, да вілы і вока (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Наўманкі́ ’наўгад, прыблізна’ (браг., З нар. сл.), наўманкі ’навобмацак’ (Сцяшк. Сл.). Да ўману́ць ’убіць сабе ў галаву’, мана́ ’абман’; здань’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ві́дзенне ’зрок’; ’твар’; ’вочы’; ’від’; ’прывід, здань’ (Нас., Касп.). Рус. видение ’зрок, здольнасць бачыць’; ’пачуццё’; ’вочы’, ст.-рус. видѣние ’бачанне’; ’зрок’; ’вока’; ’відовішча’; ’від, выгляд’; ’прывід’, польск. widzenie ’здольнасць бачыць’; ’спатканне з кім-небудзь’; ’тое, што бачым, бачанае’; ’прывід, здань’, в.-луж. widźenje ’бачанне’ і г. д. Прасл. viděn‑ьje. Вытворнае ад дзеепрыметніка залежнага стану viděn‑ъ і суф. ‑je.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зданнё, ‑я і зда́нне, ‑я, н.
Разм. Здань, зданкі. З трубкай ля вуха ён [доктар] Здалёк выслухвае, А ў ваччу — зданнё Яскрава, як днём: На печы, На бэльцы, На кожнай рэчы Шавеляцца Прадстаўнікі хваробы. Мікробы. Крапіва. А прыгледзішся — як тое зданне: тут ёсць, а тут няма. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зданнёвы і зда́нневы, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўзнікае, паяўляецца, як здань. Нейкія зданнёвыя вобразы, недарэчныя людскія абліччы .. мітусіліся ўваччу. Лынькоў.
2. Нерэальны, уяўны. Лабановіч вандраваў па верханскіх ваколіцах. Яшчэ раз наведаў і тую пляцоўку, з якой можна было бачыць зданнёвы замак. Колас.
3. Няясны, невыразны. Зданнёвы сілуэт дрэва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Скаламбу́ха ‘страшная пачвара, здань, якой палохалі дзяцей’ (навагр., Жыв. сл.). Няяснае слова. Хутчэй за ўсё, дэрыват з суф. ‑ух(а) ад літ. skalam̃byti ‘гучна ўдараць; гучна лаяць’, ‘моцна біць, калаціць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Мярсце́нь ’нябожчык, які даўно ужо памёр’, ’здань’ (паўн., КЭС), мерсьціцца ’здавацца’, прымярэсціцца ’вярзціся’ (там жа), рус. мерещиться ’тс’, рус. ярасл. мерестить ’здавацца’, разан., кастр. мереститься. Да прасл. merkst‑, суфікс якога са ‑sk‑ (Бернекер, 2, 38; Фасмер, 2, 603).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́ня ’прывід, здань’ (Рам. 8), ма́нія ’тс’ (Ян.), укр. манія́, рус. паўн., усх. манья́ ’тс’. Да мана́ (гл. мані́ць) (Семяновіч, AfslPh, 11, 310). На месца націску ўплывае лексема ма́нія ’псіхічны стан’. Сюды ж манячыць ’ледзь бачыць’ (паўд.-усх., КЭС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
цень, -ю, мн. -і, -яў, м.
1. Месца, заслоненае чым-н. ад сонца.
Пад дрэвамі быў ц.
2. Невыразныя абрысы фігуры, сілуэт.
У акне прамільгнуў нечы ц.
3. перан., чаго. Адлюстраванне ўнутранага стану чалавека (смутку, трывогі, болю і пад.).
Па твары прамільгнуў ц. страху.
4. перан., чаго. Здань, дух.
Цені мінулага.
Цені продкаў.
5. перан., чаго. Нязначная, вельмі малая колькасць, доля.
І ценю праўды тут няма.
6. Пра каго-н. вельмі аслабленага, худога.
Не чалавек, а ц.
◊
Кідаць цень на каго-што (разм.) — выклікаць падазрэнне да каго-н.
Як цень (разм.) — неадчэпна (хадзіць за кім-н.).
|| прым. ценявы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кашма́р, ‑у, м.
1. Цяжкі, жудасны сон; прывід, здань. [Кубэ] заснуў трывожным сном, часта прачынаўся. Лезлі недарэчныя сны, навальваліся цяжкімі кашмарамі. Лынькоў. А калі засыпаў, яго [каменданта] пачынаў душыць кашмар. У сне чамусьці выходзіла так, што не ён вешае і расстрэльвае людзей, а яго вешаюць і расстрэльваюць. Якімовіч.
2. перан. Разм. Што‑н. жахлівае, цяжкае, агіднае. Страшэнным кашмарам праплываюць перад ім карціны нядаўняга мінулага. Пятніцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)