Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
здань, -і, мн. -і, -ей, ж.
Вобраз каго-, чаго-н., які ўзнікае ва ўяўленні; прывід; тое, што здаецца.
Начныя здані.
Перажытае чаргавалася з нейкімі зданямі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зданьж. при́зрак м., привиде́ние ср.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
здань, ‑і, ж.
Вобраз нябожчыка, які ўзнікае ва ўяўленні містычна настроеных або псіхічна хворых людзей; прывід. // Створаны ва ўяўленні вобраз таго, чаго ў сапраўднасці няма. Чароўная здань расплылася, мары спалохана зніклі, асталася горкая ява праўды.Скрыган.Цвярозыя думкі перамешваліся з абрыўкамі ўспамінаў, сапраўднае, перажытае чаргавалася з нейкімі зданямі, страшэннымі пачварамі.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зданьж.міфал. Gespénst n -es, -er
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Здань ’прывід’, зданнё ’ўява’, зда́нне ’меркаванне’ (Нас.), здання ’прывід’ (Сл. паўн.-зах.). Ц.-слав.зьдань ’пабудова’. Здань — назоўнік на ‑ь (< *і̆) ад дзеепрыметніка на ‑н‑ да дзеяслова zьd‑ati ’стварыць’, як дыял.дрань ’дранка’ ад *dьratі, рус.рвань ад rъvati. Зданнё, зданне, здання адлюстроўваюць фанетычныя варыянты ўтворанага з суф. ‑ьjeпрасл.zьd‑an‑ьje (польск.zdanie ’думка, сказ’, чэш.zdání, славац.zdanie ’ўява’, рус.зда́ние < ст.-слав.зьданиѥ ’будова, стварэнне’ і інш.). Семантыка ’стварэнне’ > ’уява’ > ’прывід’ цяжкасцей не выклікае. Прасл.zьd‑ адлюстроўваецца ў ц.-слав.зьдъ ’гліна’, чэш.zed ’каменная сцяна’, польск.zdun > бел.дыял.здун ’ганчар’, славен.zídati ’класці сцяну’, балг.зѝдам ’будаваць’, рус.зодчий ’архітэктар’ (апошнія з чаргаваннем галоснага). Літ.žiedžiù, žiẽsti ’фармаваць, ляпіць’, лат.ziest ’абмазваць глінай’ разам са слав. даюць балта-слав. корань *gʼheidh‑, утвораны, паводле Покарнага (1, 245), перастаноўкай з *dheigʼh‑ (адкуль дзяжа, гл.) ’мясіць гліну, цеста’. Параўн. гоц.deigan ’мясіць’, ст.-інд.dēhmi ’абмазваць’, грэч.τείχος ’каменная сцяна’, лац.fingō ’мажу, фармую’, figura (> бел.фігура). Меркаванне Мартынава–Міхневіча (Маладосць, 1969, 5, 42) аб тым, што здань < sъdati sę ’здавацца’ (г. зн. ’прывідзіцца’) патрабуе ўдакладнення ў частцы архетыпу формы: не sъdati, а zьdati. Пра корань гл. Фасмер, 2, 89; Шанскі, 2, З, 81; Махэк₂, 714; Скок, 3, 653–654; БЕР, 1, 639; Траўтман, 367.